-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Гарадскі круглы стол «Прафілактыка дэвіянтных паводзін непаўналетніх»
15 лістапада 2017 года кафедрай педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі псіхолага-педагагічнага факультэта быў праведзены гарадскі вучэбна-метадычны круглы стол «Прафілактыка дэвіянтных паводзін непаўналетніх». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты і выкладчыкі псіхолага-педагагічнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў, спецыялісты сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных службаў устаноў адукацыі, сацыяльна-педагагічных цэнтраў г. Брэста і Брэсцкага раёна, прадстаўнікі Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
На пленарным пасяджэнні выступілі: намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Брэсцкага аблвыканкама А.Ф. Каштанюк; старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама, маёр міліцыі І.М. Філіповіч; урач-псіхатэрапеўт дзіцячага аддзялення дзённага знаходжання УАЗ «Брэсцкі абласны псіханеўралагічны дыспансер» Л.В. Карпава; намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы УАЗ «Брэсцкі абласны наркалагічны дыспансер» І.І. Часнакоў; намеснік старшыні Камісіі па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста В.В. Зданевіч.
У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны актуальныя праблемы стану злачыннасці сярод непаўналетніх у Брэсцкай вобласці і эфектыўных мер па стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў падлеткавым асяроддзі. За круглым сталом абмяркоўваліся пытанні арганізацыі работы па прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх з улікам змяненняў у дзеючым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, асаблівасці прафілактыкі дэвіянтных паводзін ва ўмовах установы адукацыі і інш.
Найбольшую дыскусію выклікалі тэмы суіцыдальных паводзін падлеткаў і спосабаў яго прафілактыкі, а таксама ўжывання і распаўсюджвання ў моладзевым асяроддзі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.
Варта адзначыць дзелавую зацікаўленасць удзельнікаў круглага стала, многія з якіх пры падвядзенні яго вынікаў адзначылі высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і актуальнасць праблем, вынесеных на абмеркаванне, а таксама выказалі пажаданне зрабіць такія сустрэчы-дыскусіі традыцыйнымі і сістэматычнымі.
У рамках правядзення круглага стала кафедрай педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі псіхолага-педагагічнага факультэта і кафедрай сацыяльнай працы сацыяльна-педагагічнага факультэта была арганізавана міжфакультэцкая выстава вучэбна-метадычных матэрыялаў «Сучасныя тэхналогіі навучання і выхавання ў адукацыйным працэсе ўніверсітэта».
Г.М. Ткачук, старшы выкладчык
кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі