-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Нашы студэнты на Рэспубліканскай універсіядзе па плаванні
З 11 па 14 лістапада 2017 г. у ДСВСУ «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту» прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды-2017 па плаванні. У спаборніцтвах прымалі ўдзел 26 вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны.
На працягу трох дзён юнакі і дзяўчаты спаборнічалі на наступных дыстанцыях: 50 м на спіне, 50 м батэрфляем, 50 м брасам, 50 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м вольным стылем, 100 м батэрфляем, 100 м брасам, 200 м на спіне, 200 м вольным стылем, 200 м батэрфляем, 200 м брасам, 400 м вольным стылем, 800 м вольным стылем, комплекснае плаванне (батэрфляй, на спіне, брас, вольны стыль) 200 м і 400 м, эстафетнае плаванне 4*100 м (комплекснае плаванне), эстафетнае плаванне 4*100 м вольным стылем.
Па выніках спаборніцтваў наш універсітэт заняў чацвёртае месца, саступіўшы камандам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Асабліва хочацца адзначыць заслугі нашых рабят, якія не раз падняліся на п’едэстал гонару ўніверсіяды. Так, тры разы падымалася на яго другую прыступку студэнтка 3-га курса факультэта фізічнага выхавання Юлія Лемке, а студэнт 2-га курса гэтага ж факультэта Сяргей Гулецкі стаў сярэбраным і бронзавым прызёрам спаборніцтваў. Удалы дэбют на ўніверсіядзе атрымаўся ў студэнткі 1-га курса факультэта фізічнага выхавання Кацярыны Васько: два разы яна ганаравалася сярэбранай узнагародай і адзін раз – бронзавай. Свой уклад у медальную скарбонку каманды ўнёс і выпускнік нашага ўніверсітэта Уладзімір Сяргееў, які стаў пераможцам, сярэбраным і бронзавым прызёрам спаборніцтваў.
Пажадаем жа нашым рабятам яркіх спартыўных поспехаў на будучых спаборніцтвах!!!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба