-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Нашы студэнты – сярэбраныя прызёры рэспубліканскай універсіяды па гандболе!
З 12 па 13 лістапада 2017 года спартыўны комплекс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прымаў фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд.
Пад дахам універсітэта сабраліся каманды-пераможцы міжрэгіянальнага этапу першага дывізіёна, якія прадстаўлялі Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна.
Наш універсітэт прадстаўляла каманда студэнтаў, у асноўным складзе якой былі студэнты завочнай формы атрымання адукацыі факультэта фізічнага выхавання, а таксама два студэнты гістарычнага і псіхолага-педагагічнага факультэта. Касцяк каманды ўтварылі гульцы каманды Брэсцкага гандбольнага клуба «БГК-2».
У першы дзень турніру, абыграўшы ў паўфінале каманду Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, гандбалісты БрДУ прайшлі ў фінал. У другі гульнявы дзень нашы спартсмены ўступілі ў фінальнай гульні сваім сапернікам з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, якія і сталі пераможцамі спаборніцтваў.
Мы ад усёй душы віншуем нашых рабят
з сярэбранымі медалямі ўніверсіяды
і жадаем ім упэўненых спартыўных перамог у будучыні!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах спартклуба і кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання