-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Адзінства пакаленняў на ўсе часы
27 кастрычніка ў Цэнтры моладзевай творчасці адбыўся ўрачысты вечар «Адзінства пакаленняў на ўсе часы», прысвечаны 72-му Дню нараджэння БрДУ імя А.С. Пушкіна. Прывітанне рэктара, цырымонія ўзнагароджання, канцэртная праграма і фотазона ідэальна дапоўнілі адзін аднаго як складнікі свята. У ліку ганаровых гасцей урачыстасць наведаў памочнік Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці В.М. Герасімаў.
Рэктар універсітэта Г.М. Сендзер павіншавала ўсіх прысутных са святам. Яна з гонарам адзначыла, што з году ў год поспехі нашага ўніверсітэта памнажаюцца, і выказала ўпэўненасць у тым, што скарбонка дасягненняў нашай alma mater будзе нязменна папаўняцца.
У цёплай атмасферы прайшло ўшанаванне лепшых работнікаў універсітэта. Яны былі ўзнагароджаны граматамі, падзякамі і памятнымі падарункамі за поспехі ў навукова-даследчай, вучэбна-метадычнай, ідэалагічнай і выхаваўчай працы, за прафесійнае і адказнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў і за плённую працу. Ганаровай граматы ўніверсітэта была ўдастоена дацэнт кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат педагагічных навук В.М. Мядзведская. На ўрачыстым вечары былі ўзнагароджаны і лаўрэаты прэмій імя першых прафесараў нашай alma mater: у галіне сацыяльных і гуманітарных навук – прэміі імя У.А. Калесніка (прафесар кафедры псіхалогіі развіцця, кандыдат псіхалагічных навук І.Я. Валітава); у галіне прыродазнаўчых навук – прэміі імя С.Г. Кандрацені (дацэнты кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека, кандыдаты біялагічных навук М.К. Саванеўскі і Г.Я. Хоміч).
Паводле традыцыі лепшыя студэнты – уладальнікі імянных стыпендый – таксама былі адзначаны кіраўніцтвам універсітэта. Прыемны момант – уручэнне падзяк бацькам гэтых навучэнцаў за выхаванне неардынарных, перспектыўна думаючых людзей, годных грамадзян краіны.
Канцэртная праграма гарманічна абрамляла ўрачыстасць. Выступленні творчых калектываў горада, нашых спартсменаў і артыстаў (узорнага ансамбля эстрадна-спартыўнага танца «Чорны лотас», Кацярыны Граноўскай і Аляксандра Жарына, Вольгі Маразюк і Ксеніі Пухнарэвіч, вакальнага трыа «Рух» і інш.) падарылі гасцям свята нямала станоўчых эмоцый.
Фінальным акордам ўрачыстага вечара стала масавае выкананне песні на матыў «Каманда маладосці нашай», якое ў чарговы раз даказала, што наша ўніверсітэцкая сям’я – самая дружная і згуртаваная каманда, якая працуе на карысць краіны, і што адзінства нашых пакаленняў – на ўсе часы.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба