-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Каманда БрДУ выйшла ў фінал першага дывізіёна Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд
З 3 па 6 красавіка 2017 года спартыўны комплекс нашага ўніверсітэта ў другі раз прымаў спаборніцтвы Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд. На гэты раз нашы гасцінныя сцены сабралі ўдзельнікаў міжрэгіянальнага этапу першага дывізіёна ў групе «Л»: зборныя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Наш універсітэт прадстаўляла каманда, у асноўным складзе якой былі студэнты-завочнікі факультэта фізічнага выхавання, а таксама двое студэнтаў гістарычнага і псіхолага-педагагічнага факультэта. Касцяк каманды ўтварылі гульцы каманды Брэсцкага гандбольнага клуба «БГК-2».
Усе чатыры дні каманды напружана спаборнічалі за перамогу ў «ручным мячы». Нашы рабяты ўпэўнена абыгралі сваіх сапернікаў, што дазволіла камандзе выйсці з двума заліковымі ачкамі ў «фінал чатырох», які пройдзе ў Мінску ў кастрычніку. Па выніках спаборніцтваў месцы ў прызавой тройцы размеркаваліся так:
- І месца заняла каманда Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна;
- II месца – каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы;
- III месца – каманда Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.
Як адзначылі арганізатары спаборніцтваў і самі ўдзельнікі, спаборніцтвы прайшлі на высокім арганізацыйна-метадычным узроўні, што шмат у чым з’явілася заслугай галоўнага суддзі спаборніцтваў – кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры спартыўных дысцыплін, суддзі нацыянальнай катэгорыі К.І. Белага, а таксама ўсёй судзейскай брыгады ў цэлым.
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах кафедры спортдысцыплін і спартклуба