-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Народная педагогіка пра сацыяльную абарону інвалідаў
31 сакавіка 2017 года Цэнтр «Прафарыенцір» сумесна з вучэбнай фальклорна-краязнаўчай лабараторыяй арганізавалі семінар-візуалізацыю «Народная педагогіка пра сацыяльную абарону інвалідаў» у рамках універсітэцкай мэтавай праграмы «Сацыяльная абарона навучэнцаў» (на 2013-2017 гг.). У абмеркаванні праблемы прынялі ўдзел студэнты сацыяльна-педагагічнага факультэта (спецыяльнасць «Сацыяльная праца») і студэнты філалагічнага факультэта (спецыяльнасць «Беларуская філалогія»).
На семінары выступілі:
-
Кавалевіч М.С., дацэнт кафедры дашкольнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук з паведамленнем «Ідэі аб імкненні абараніць дзіця, дапамагчы яму сцвердзіцца ў жыцці ў народнай педагогіцы».
- Швед І.А., прафесар кафедры беларускага літаратуразнаўства з паведамленнем «Праблема інваліднасці ў беларускай традыцыйнай культуры і сучаснай Беларусі».
- Вадзім Пукала, студэнт 2 курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць «Беларуская філалогія») з паведамленнем-прэзентацыяй «Сацыяльная падтрымка інвалідаў у Беларусі».
У ходзе семінара будучыя спецыялісты па сацыяльнай працы выказалі свае меркаванні пра спосабы сацыяльна-педагагічнай падтрымкі дзяцей-інвалідаў у Беларусі і ўнеслі прапановы па ўдасканаленні прафесійнай падрыхтоўкі інвалідаў Брэстчыны.
Цэнтр «Прафарыенцір»
Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя