-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Голас. Студэнцтва. Квінта
Ужо каторы год вясной у БрДУ імя А.С. Пушкіна пачынаецца творчы перапалох – фестываль «Студэнцкая вясна» нікога не пакідае раўнадушным. Разнастайныя конкурсы, сустрэчы і канцэрты фестывалю адкрываюць для творчай моладзі нашага ўніверсітэта велізарны спектр магчымасцей сябе паказаць і на іншых паглядзець. У гэты час на перапынках у калідорах БрДУ – універсітэта, дзе многа спяваюць – можна было лёгка натрапіць на каго-небудзь «галасістага»: адны рэпеціравалі, другія – проста спявалі. Нарэшце, 25 сакавіка, у «самую музычную суботу 2017 года» ўсе самыя моцныя вакалісты БрДУ сабраліся ва ўніверсітэцкім корпусе № 2, каб пазмагацца за перамогу ў вакальным конкурсе «Квінта».
На сцэне сярод канкурсантаў былі як ужо знаёмыя ўсім рабяты, што даўно радуюць нас сваімі выступленнямі на канцэртах, так і маладыя, «узыходныя» зоркі ўніверсітэта. Былі і тыя, хто толькі дэбютаваў – і ўсе яны прыемна здзівілі публіку сваімі галасамі, уборамі і ўменнем трымацца на сцэне. Творчыя нумары студэнтаў былі вельмі душэўная і стваралі асаблівую, цёплую, атмасферу ў зале. Яркія касцюмы і шыкоўныя сукенкі гарманіравалі з класічнымі вобразамі, хуткія мелодыі змяняліся больш павольнымі. Галоўная гаспадыня мерапрыемства была музыка: запальная і вясёлая, лірычная і страсная. Але ўсё ж у гэты дзень уся ўвага журы і гледачоў была аддадзена галасам – такім розным галасам студэнцтва. Многа спявалі пра зразумелае ўсім і цудоўнае пачуццё – каханне. Гучалі песні на беларускай, рускай, англійскай, туркменскай і французскай мовах. Ніхто з рабят не звярнуўся да танцавальнага суправаджэння, і толькі некаторыя ўдзельнікі акампаніравалі сабе на гітары.
Пераможцамі ўніверсітэцкага конкурсу вакалістаў «Квінта» ў наступных намінацыях сталі:
-
«Акадэмічныя спевы»:
- 1-е месца: Хван Джон Хва (філалагічны факультэт);
- 2-е месца: Андрэй Пракапчук (фізіка-матэматычны факультэт);
- 3-е месца: Анастасія Малюк (геаграфічны факультэт);
-
«Эстрадныя спевы»:
- 1-е месца: Мікалай Вабішчэвіч (факультэт фізічнага выхавання) і Фёдар Мартыновіч (гістарычны факультэт);
- 2-е месца: Сафія Абрубка (факультэт замежных моў) і Ксенія Пухнарэвіч (факультэт замежных моў);
- 3-е месца: Васіліна Буцкевіч (філалагічны факультэт) і Яўген Клімашэвіч (факультэт фізічнага выхавання);
-
Прыз глядацкіх сімпатый:
- Аляксандр Журовіч (юрыдычны факультэт);
-
Спецыяльны прыз журы:
- Вайтуховіч Вераніка (сацыяльна-педагагічны факультэт);
- Вакальны гурт «Рух».
Віншуем пераможцаў і спадзяёмся, што абавязкова атрымаем зноў асалоду ад іх талентаў!
Аляксандра Гусева (факультэт замежных моў)