-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Фізкульт-Ура – 2017
29 сакавіка 2017 года ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» прайшло традыцыйнае спартыўнае свята «Фізкульт-Ура!», якое сумесна арганізуюць і праводзяць кафедра фізічнай культуры факультэта фізічнага выхавання і прафсаюзны камітэт работнікаў універсітэта.
Усяго ў свяце ўдзельнічала чатыры зборныя: каманда «Маланка» аб’ядноўвала прадстаўнікоў геаграфічнага і біялагічнага факультэтаў, каманда «Спартсмены» – прадстаўнікоў гістарычнага і філалагічнага факультэтаў, каманда «Сямейка» – прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта і факультэта замежных моў, каманда «Няма перашкод» – прадстаўнікоў фізіка-матэматычнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў. У склад зборных уваходзілі як студэнты, так і выкладчыкі.
Спаборніцтвы атрымаліся вясёлымі, запальнымі і дынамічнымі. У напружанай і бескампраміснай барацьбе перамагла зборная каманда фізіка-матэматычнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў «Няма перашкод».
Усім камандам-удзельніцам спаборніцтваў былі ўручаны ўзнагароды ад арганізатараў свята – духмяныя пірагі, спечаныя гандлёвым цэнтрам універсітэта.
Л.Б. Чэлышава, старшыня прафкама