-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Прафсаюз – студэнту!»
14 снежня ў рамках Дзён прафсаюзнай інфармацыі прафсаюзны камітэт студэнтаў установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» правёў акцыю «Прафсаюз – студэнту!».
У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік старшыні Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі А.А. Драпей. На адкрыцці акцыі яна ўзнагародзіла навучэнцаў універсітэта, якія актыўна ўдзельнічалі 15-17 лістапада ў Рэспубліканскім фестывалі студэнцкай творчасці «Студэнцкая восень».
У межах праекта былі падведзены вынікі штогадовага ўніверсітэцкага агляду-конкурсу на лепшую кухню ў інтэрнатах студэнцкага гарадка. Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі прафкама былі ўзнагароджаны: студэнтка 4 курса біялагічнага факультэта Воран Кацярына Юр’еўна (стараста кухні ў інтэрнаце № 1); студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Ігнатавец Таццяна Аляксандраўна (стараста кухні ў інтэрнаце № 2); студэнтка 2 курса псіхолага-педагагічнага факультэта Старавойтава Анастасія Сяргееўна (стараста кухні ў інтэрнаце № 3); студэнтка 4 курса факультэта замежных моў Кандрацюк Людміла Юр’еўна (стараста кухні ў інтэрнаце № 4/1); студэнтка 4 курса сацыяльна-педагагічнага факультэта Чэчун Наталля Сяргееўна (стараста кухні ў інтэрнаце № 4/2).
За перамогу ў Рэспубліканскім конкурсе на пастаноўку сумеснай працы адміністрацыі ўніверсітэта і прафкама студэнтаў у студэнцкіх інтэрнатах, праведзеным у 2016 годзе Цэнтральным камітэтам галіновага прафсаюза і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, каштоўным падарункам быў узнагароджаны студэнцкі Савет інтэрната № 4. А студэнты 1-х курсаў сацыяльна-педагагічнага і псіхолага-педагагічнага факультэтаў атрымалі каштоўныя падарункі ад прафсаюзнага камітэта студэнтаў за перамогу ва ўніверсітэцкім фестывалі «Арт-сесія – 2016».
Старшыня прафкама студэнтаў Р.В. Чуль расказаў прафсаюзнаму актыву аб навагодніх мерапрыемствах і падзяліўся праектам плана работы на I паўгоддзе 2017 года.
На завяршэнне акцыі яе ўдзельнікі пазнаёміліся з відэахронікай падзей Рэспубліканскага фестывалю студэнцкай творчасці «Студэнцкая восень».
Прафкам студэнтаў