-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Студэнты-добраахвотнікі ў гасцях у выхаванцаў cпецшколы-інтэрната
18 мая 2016 года студэнты 1-3 курсаў сацыяльна-педагагічнага факультэта спецыяльнасцей «Сацыяльная праца» і «Практычная псіхалогія» наведалі cпецшколу-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці ў г. Жабінка. Некалькі гадоў таму школа спецыялізавалася на навучанні дзяцей з аслабленым зрокам. Зараз кантынгент навучэнцаў істотна пашырыўся.
Арганізатары паездкі (кафедры сацыяльнай працы і псіхалогіі развіцця) мелі на мэце пазнаёміць нашых студэнтаў з «асаблівымі» дзецьмі, наладзіць з імі кантакт і ў сумеснай дыскусіі абмеркаваць іх ўяўленне пра будучыню, пра ўменне ставіць мэты і дасягаць іх. Менавіта таму дыскусія была названа «Пазнай самога сябе».
Адправіліся ў паездку за «пазнаннем» студэнты, якія самі праявілі жаданне паўдзельнічаць у мерапрыемстве. На сустрэчу са сваёй альма-матар прыехалі і выпускнікі гэтай навучальнай установы: дацэнт кафедры псіхалогіі развіцця, кандыдат псіхалагічных навук Богдан Алена Рыгораўна і студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Сацыяльная праца. Сацыяльна-псіхалагічная дзейнасць» Дзямешка Дар’я.
Нашы студэнты называлі свае імёны і расказвалі, чым яны захапляюцца, прасілі прадставіцца і вучняў. Паступова лёд недаверу стаў раставаць, таму што «мы сталі ім раскрывацца, дзеці гэта заўважылі і сталі больш актыўныя, ад чаго было вельмі прыемна...» (Кацярына, 1 курс). Юнакі і дзяўчаты зразумелі, што зведваюць адны і тыя ж пачуцці, думаюць пра адно і тое ж, і гэта іх аб’яднала.
Кацярына, 1 курс: «Гэтыя дзеці вельмі разумныя, амбіцыйныя, у іх моцны характар, яны ўжо пераадолелі некаторыя цяжкасці ў жыцці. І, паглядзеўшы на іх, я разумею – у жыцці няма перашкод, якіх нельга прайсці!»
Вучні 9-11 класаў падзяліліся з гасцямі сваімі планамі на будучыню. Дар’я расказала пра спецыфіку навучання ў ВНУ, а Алена Рыгораўна Богдан – пра свой цяжкі шлях рэалізацыі «асаблівых» магчымасцей для людзей з абмежаванымі здольнасцямі.
Вольга, 1 курс: «Паездка пакінула масу ўражанняў. Гэта радасць ад сумесна праведзенага часу, ад таго, што гэтыя дзеці не адмаўляліся ад узаемадзеяння з намі, і, вядома, сум – бо ім нялёгка жыць з іх асаблівасцямі. Гэтыя дзеці далі мне надзею і вельмі натхнілі на далейшую вучобу».
У канцы сустрэчы нашы студэнты пачаставалі выхаванцаў спецшколы салодкімі падарункамі і ўручылі ім самаробныя паштоўкі.
Т.Ю. Цітова,
выкладчык кафедры сацыяльнай працы