-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Сардэчна запрашаем на псіхолага-педагагічны факультэт!
Зноў псіхолага-педагагічны факультэт прымае гасцей! 13 лістапада на факультэце прайшла традыцыйная акцыя «Студэнт на адзін дзень». Больш за 80 вучняў выпускных класаў са школ Брэста, Камянца, Пінска, пасёлка Белавежскі, а таксама Івацэвіцкага ліцэя прыйшлі пазнаёміцца з выкладчыкамі і студэнтамі ППФ, даведацца аб спецыяльнасцях факультэта, яго гісторыі і традыцыях. Задача арганізатараў акцыі – даць магчымасць старшакласнікам адчуць сябе студэнтамі ППФ хоць бы на адзін дзень, што ў будучыні можа паўплываць на выбар ВНУ і спецыяльнасці.
І так, адзін дзень «студэнцтва» для школьнікаў пачаўся ў актавай зале ўніверсітэта, дзе перад прысутнымі выступіла дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Кацэвіч Святлана Серафімаўна. Яна расказала пра структуру факультэта, пра спецыяльнасці, па якіх вядзецца навучанне на ППФ, і пра правілы прыёму на гэтыя спецыяльнасці. Загадчыкі кафедраў педагогікі пачатковага навучання – кандыдат педагагічных навук, дацэнт Нічышына Таццяна Віктараўна – і псіхалогіі – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Мядзведская Алена Іванаўна – расказалі пра асаблівасці педагагічных і псіхалагічных спецыяльнасцей факультэта, пра вытворчыя практыкі і магчымасці размеркавання выпускнікоў.
Пра побыт у інтэрнаце і традыцыйныя студэнцкія мерапрыемствы расказала намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай працы Козел Святлана Генадзьеўна. Школьнікі з цікавасцю паглядзелі прэзентацыю «Я ганаруся сваім факультэтам!»
Уражаннямі аб факультэце падзяліліся і студэнты. Аб цяжкасцях і радасцях студэнцкага жыцця, аб камандзе КВЗ распавялі студэнткі 3 курса Неліповіч Уладзіслава і Скрашчук Святлана.
Затым прысутным свае творчыя таленты прадэманстравалі: студэнтка 4 курса Ачапоўская Наталля, якая сыграла фартэпіянную п’есу, студэнтка 3 курса Канявега Вераніка, якая выканала ўсходні танец, і «залаты голас» факультэта – Холапава Аляксандра.
У галерэю «Вытокі творчасці» запрасіла гасцей загадчык кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Захарчук Лідзія Аляксандраўна.
Званок паклікаў і студэнтаў, і школьнікаў на лекцыі. Побач са студэнтамі ў аўдыторыях нашы госці слухалі лекцыі па педагогіцы, псіхалогіі, культуры маўлення. Пасля лекцыі – чаяванне, абмен думкамі, шчырыя эмоцыі ...
Загадчык кафедры прыродна-матэматычных дысцыплін, кандыдат біялагічных навук Уладзімір Васільевіч Шымалаў правёў для вучняў цікавую экскурсію па Зімовым садзе.
Шмат цёплых слоў падзякі пачулі ў свой адрас арганізатары акцыі падчас развітання. Большасць школьнікаў выказалі цвёрдае рашэнне стаць студэнтам псіхолага-педагагічнага факультэта ў будучым годзе. У кнізе водгукаў госці пакінулі захапляльныя водгукі аб мерапрыемстве і калектыве факультэта.
Аргкамітэт акцыі «Студэнт на адзін дзень»