-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Спорт – залог здароўя!
24 красавіка адбылося пасяджэнне клуба «Дыялог» па тэме «Спорт – залог здароўя!». Пасяджэнне прайшло ў Малой зале кінатэатра «Беларусь». Сустрэча, якая адбылася напярэдадні 70-годдзя Перамогі, праводзілася факультэтам фізічнага выхавання сумесна з Саветам ветэранаў Ленінскага раёна горада Брэста. У зале прысутнічалі ветэраны вайны і працы, школьнікі і студэнты.
Да прысутных па тэме пасяджэння звярнуліся: намеснік старшыні Савета ветэранаў Ленінскага раёна г. Брэста, кіраўнік клуба «Дыялог» Мешчанчук М.П., галоўны спецыяліст гарадскога аддзела адукацыі, спорту і турызму Шайко М.І., галоўны ўрач дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Лячэбна-кансультатыўная паліклініка» Тарасаў В.В., намеснік дырэктара сярэдняй школы № 1 Нізавец С.Г., старшыня спартыўнага клуба веласіпеднага турызму Балдзенка В.В., старшыня ветэранскай арганізацыі па фізічнай культуры і спорту горада Брэста, дырэктар спартыўнага комплексу«Брэсцкі» Рынгевіч К.І. Таксама слова было дадзена намесніку дэкана факультэта фізічнага выхавання, Суркову С.А. Ён расказаў пра спартыўныя традыцыі факультэта і ўніверсітэта, пра магчымасці навучання на факультэце.
Сваё майстэрства і падрыхтоўку прадэманстравалі ўдзельнікі танцавальнага калектыву «Чорны лотас», навучэнцы дзіцячай спартыўнай школы № 6, удзельнікі дзіцячага клуба ўшу «Залаты дракон» пад кіраўніцтвам Ігара Вашкевіча, а таксама вучні клуба «Фудашан» пад кіраўніцтвам Аляксандра Бокшы.
Асобным ветэранам на пасяджэнні клуба «Дыялог» адказны сакратар Савета ветэранаў Ленінскага раёна Карпук В.Д. уручыла медалі ў гонар 70-годдзя Перамогі.
Факультэт фізічнага выхавання