Першынства ўніверсітэта па плаванні

У пачатку красавіка ў басейне спартыўнага комплексу прайшло першынства ўніверсітэта па плаванні. У першынстве прынялі ўдзел каманды факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, а самі спаборніцтвы праходзілі ў рамках круглагадовай Спартакіяды ўніверсітэта.

У спаборніцтвах сярод дзяўчат у асабістым першынстве першае месца заваявала прадстаўніца геаграфічнага факультэта Кузава Марыя, другое і трэцяе – прадстаўніцы факультэта фізічнага выхавання Беразяўка Ірына і Лямачка Алёна.

У камандным першынстве першымі былі студэнткі факультэта фізічнага выхавання, другімі сталі прадстаўніцы геаграфічнага факультэта, трэцімі – плыўчыхі факультэта замежных моў.

Сярод юнакоў у напружанай барацьбе, у якой усё вырашалася на самым фінішы заплыву, першым стаў Гарковіч Дзмітрый (фізіка-матэматычны факультэт), другое месца ў Каралькова Андрэя (геаграфічны факультэт), трэцяе – у Крывічава Артура (юрыдычны факультэт).

У камандным першынстве выніковае першае месца заваявалі юнакі юрыдычнага факультэта, другое месца ў прадстаўнікоў факультэта фізічнага выхавання, трэцімі сталі юнакі геаграфічнага факультэта.

Усе пераможцы і прызёры ў асабістым першынстве – як у дзяўчат, так і ў юнакоў, – былі ўзнагароджаны прызамі, падрыхтаванымі прафкамам студэнтаў універсітэта. Каманды-пераможцы сярод дзяўчат і юнакоў ўзнагароджаны прызамі, што падрыхтавала п/а ГА «БРСМ» БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: