Першынства па міні-футболе на факультэце замежных моў

4 красавіка 2015 года на факультэце замежных моў прайшло ўжо другое ў гэтым навучальным годзе Першынства факультэта па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд. У першынстве прынялі ўдзел 4 каманды, якія складаюцца са студэнтаў і выкладчыкаў факультэта. Па выніках спаборніцтваў няма прайграўшых. Першае месца заняла каманда «Roman and Company», на другім месцы апынулася каманда «Bad Boys», дзве астатнія каманды падзялілі трэцяе месца.

Усе каманды атрымалі граматы і салодкія прызы, падрыхтаваныя Прафсаюзным камітэтам студэнтаў. Спадзяёмся, што такія футбольныя сустрэчы стануць добрай традыцыяй і каманды сустрэнуцца адна з другой восенню.

Факультэт замежных моў

Падзяліцца: