Гістарычныя «Беларускія вячоркі» у вайсковай часці г. Брэста

У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса гістарычнага факультэта з ваеннаслужачымі ўнутраных войскаў в/ч 5526 г. Брэста.

Студэнты павіншавалі вайскоўцаў часці з прафесійным святам і выступілі з тэатралізаваным прадстаўленнем. Салдаты чатырох рот часці: 2-х патрульных, стралковай і РБМТЗ на чале з намеснікам камандзіра часці па ідэалагічнай працы і баявой падрыхтоўцы падпалкоўнікам А.В. Далініным цёпла сустрэлі прадстаўнікоў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Перад вайскоўцамі выступіла Н.П. Галімава, дэкан гістарычнага факультэта, якая расказала пра спецыяльнасці ўніверсітэта, вучобу і вольны час студэнтаў.

На ўсе зададзеныя пытанні выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта далі вычарпальныя адказы.

Гістарычны факультэт

Падзяліцца: