У гасцях у Цэнтральнага еўрапейскага ўніверсітэта

З 18 па 24 студзеня 2015 г. адбыўся візіт дэлегацыі выкладчыкаў геаграфічных дысцыплін ВНУ Беларусі ў Цэнтральны Еўрапейскі Універсітэт (CEU) (Будапешт, Венгрыя). Адукацыйная паездка была арганізавана ў межах праекта ПРААН “Узаемасувязь паміж праблемамі навакольнага асяроддзя і бяспекі ў Беларусі”, адным з вынікаў якога стане распрацоўка спецыяльнага курса для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па пытаннях змены клімату і кіравання рызыкамі. У склад дэлегацыі ўвайшлі: дэкан геаграфічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна І.В. Абрамава, дэкан факультэта прыродазнаўства МДУ імя А.А. Куляшова І.М. Шаруха, дацэнт кафедры геаграфіі ВДУ імя П.М. Машэрава А.Д. Цімошкава, старшы выкладчык кафедры геаграфіі ВДУ імя П.М. Машэрава Г.І. Пілавец, а таксама кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі РБ Н.М. Ганушчанка і кіраўнік праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Узаемасувязь паміж праблемамі навакольнага асяроддзя і бяспекі ў Беларусі” Н. Губская. Падчас візіту ўдзельнікі пазнаёміліся з арганізацыяй выкладання дысцыплін праграмы “Магістр навук у галіне навук аб навакольным асяроддзі і палітыцы” ў Цэнтральным еўрапейскім універсітэце.

Былі арганізаваны лекцыі і практычныя заняткі: праф. Р. Мнацаканян (Забруджванне атмасфернага паветра і змяненне клімату), праф. Я. Карлік (Фізічныя аспекты забруджвання атмасферы і змены клімату), А. Шкаруба (Рызыкі і няпэўнасць у складаных сацыяльна-экалагічных сістэмах. Адаптацыя і ўразлівасць; Глабальныя і рэгіянальныя цыркуляцыйныя мадэлі), В. Лагутаў (Інфармацыйныя тэхналогіі ў навучанні і даследаванні змяненняў клімату і іх наступстваў), І. Малодзікава (Змены клімату і міграцыі насельніцтва), К. Цвяткова (Зніжэнне ўздзеяння на клімат і справаздачнасць), М. Цабо (Інавацыі ў навучанні і выкладанні). У межах заняткаў абмяркоўваліся сучасныя падыходы да вывучэння пытанняў змены клімату і бяспекі. Абмен думкамі па структуры курса і яго назве, метадах выкладання адбыўся падчас сустрэч з выкладчыкамі ЦЕУ. Адбыліся сустрэчы са студэнтамі і магістрантамі, якія навучаюцца ў ЦЕУ.

Падчас наведвання прадпрыемства “Шнайдар Электрык” мы мелі магчымасць пазнаёміцца са структурай кансалтынгавага аддзела гэтага прадпрыемства, спектрам паслуг, сістэмай узаемадзеяння з ЦЕУ (арганізацыя практык, уключэнне навучэнцаў у працу над праектамі).

Падзяліцца: