У БрДУ імя А.С. Пушкіна выбралі «Студэнта года – 2014»!

18 снежня 2014 г. у БрДУ імя А.С. Пушкіна вызначыўся пераможца конкурсу «Павер у сябе!» на званне «Студэнт года». Ім стаў Аляксей Машчук, студэнт 4 курса геаграфічнага факультэта. Дзеянні фінальнага этапу разгортваліся ў напружанай барацьбе на сцэне і пры напале эмоцый у глядзельнай зале. Кожны канкурсант годна абараніў гонар свайго факультэта. І толькі фора на вынасным інтэлектуальным конкурсе дала магчымасць Аляксею захаваць лідзіруючую пазіцыю. Упершыню за 15 гадоў уладальнікам вышэйшага звання сярод студэнтаў стаў прадстаўнік геаграфічнага факультэта.

Самапрэзентацыя ў форме творчага партфоліа, філасофскі рынг у рэжыме рыторыкі хуткага рэагавання, каманднае прадстаўленне распрацаванага праекта, танцавальнае шоу - усе гэтыя конкурсныя этапы далі магчымасць удзельнікам прадэманстраваць свае таленты і даказаць, што яны заслужана былі дэлегаваны адстойваць гонар сваіх факультэтаў і ўдастоіліся наступных намінацый:

  • Аляксандра Суркова (факультэт замежных моў) - «Адкрыццё года» і «Годны пераемнік»
  • Таццяна Кірычук (сацыяльна-педагагічны факультэт) - «Лепшая формула поспеху»
  • Аксана Нікіціна (фізіка-матэматычны факультэт) - «Лепшы студэнцкі праект»
  • Марына Гапановіч (філалагічны факультэт) - «Удалае прадстаўленне»
  • Дзмітрый Малыха (факультэт фізічнага выхавання) - «Трапнае слова»
  • Вольга Мендзель (гістарычны факультэт) - «Эрудыт і інтэлектуал»
  • Надзея Кавальчук (псіхолага-педагагічны факультэт) - «За цэласнасць вобраза»
  • Павел Грыгарук (біялагічны факультэт) - «Mister Dancing»
  • Марына Цундар (юрыдычны факультэт) - «Лэдзі дасканаласць»
  • Аляксей Машчук (геаграфічны факультэт) - «Шматгранная асоба»

Не толькі гледачы, але і самі канкурсанты атрымалі велізарны зарад пазітыўных эмоцый, якія былі падмацаваныя прыемнымі сюрпрызамі ад спонсараў: кіраўніцтва ўніверсітэта, кампаніі «Royal coffee», караоке-клуба «Сола», піцэрыі «Pizza Italiana», прафсаюзнага камітэта студэнтаў універсітэта, камітэта ПА ГА БРСМ універсітэта і ГА БРСМ Ленінскага раёна.

Арганізатары конкурсу (аддзел выхаваўчай работы з моладдзю) дзякуе кіраўніцтву і студэнтам усіх факультэтаў за падтрымку сваіх удзельнікаў.

Падзяліцца: