Акцыя «Студэнт на адзін дзень»

14 лістапада 2014 года на псіхолага-педагагічным факультэце адбылася прафарыентацыйная акцыя «Студэнт на адзін дзень». У акцыі прынялі ўдзел вучні адзінаццатых класаў школ г. Брэста і Брэсцкай вобласці. У межах мерапрыемства для будучых абітурыентаў была арганізавана сустрэча з дэканам факультэта Кацэвіч С.С., загадчыкамі кафедраў, выкладчыкамі факультэта.

Падчас дыялогу з прафесарска-выкладчыцкім складам старшакласнікі даведаліся пра спецыяльнасці факультэта, умовы паступлення, спецыфіку навучання, перспектывы працы па спецыяльнасці. Удзельнікі акцыі ў якасці студэнтаў наведалі лекцыйныя, практычныя, лабараторныя заняткі, якія былі праведзены ў нетрадыцыйнай форме (з элементамі трэнінгу, тэатралізацыі, ролевых і імітацыйных гульняў і г.д.). Для гасцей мерапрыемства была праведзена экскурсія ў Зімовы сад універсітэта і ў галерэю «Вытокi творчасцi». Сваімі думкамі і ўражаннямі аб праведзенай акцыі госці падзяліліся ў «Кнізе водгукаў пра факультэт», на заключнай сустрэчы па выніках акцыі.

Падзяліцца: