Краіназнаўчы семінар «Адкрыць Германію-2014»

Выкладчыкі Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Рэспубліцы Беларусь, Інфармацыйнае бюро DAAD пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце 30.10.2014 –02.11.2014 правялі на базе БДСГА (г.Горкі) семінар па краіназнаўстве «Адкрыць Германію» («Deutschland Entdecken»). У гэтым семінары прынялі ўдзел каля 60 студэнтаў ВНУ Беларусі, сярод якіх былі і прадстаўнікі БрДУ імя А.С. Пушкіна, а менавіта студэнты факультэта замежных моў Гараст Наталля, Камісава Вольга, Дударга Руслана і Апановіч Кацярына. Кожны год студэнты факультэта замежных моў падаюць заяўкі на ўдзел у згаданым семінары, і гэты год не стаў выключэннем.

Праграма семінара была разнастайнай: праводзіліся адкрытыя дыскусіі на тэмы «Як шмат мастацтва і філасофіі ў паўсядзённым жыцці?» і «Як ўзаемадзейнічаюць беларускія і нямецкія фірмы? «На якія культурныя адрозненні варта звярнуць увагу?». Удзельнікі маглі самі вызначаць цікавыя для іх тэмы і ўдзельнічаць у семінарах па выбары: «Беднасць у Германіі», «Мова лірыкі», «Знаёмства ў Германіі», «Рэклама раней і сёння», «Усё пра Лейпцыг», «Маркетынг і менеджмент», «Музычнае падарожжа па Германіі», «25 гадоў з моманту падзення Берлінскай сцяны». Падчас агульных заняткаў і тэматычных семінараў удзельнікі мелі зносіны на нямецкай мове паміж сабой, а таксама непасрэдна з выкладчыкамі і рэферэнтамі з Германіі.

Удзельнікі семінара дзякуюць кіраўніцтву факультэта і кіраўніцтву ўніверсітэта за падтрымку. Словы падзякі ад студэнтаў адрасуюцца таксама DAAD за садзейнічанне ў вывучэнні мовы і культуры Германіі, што спрыяе ўдасканаленню лінгвістычнай і краіназнаўчай кампетэнцый навучэнцаў і ўсталяванню сяброўскіх кантактаў паміж студэнтамі розных універсітэтаў Беларусі і Германіі.

Студэнты факультэта замежных моў

Падзяліцца: