«Канфлікт - гэта не праблема»

«Канфлікт – гэта не праблема»  – пад такой назвай 29 кастрычніка 2014 года прайшлі другія заняткі з цыклу трэнінгаў для студэнцкіх саветаў інтэрнатаў універсітэта, арганізаваныя сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай з мэтай згуртавання калектыву. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 17 студэнтаў, прадстаўнікоў студэнцкага самакіравання інтэрната №2.

У межах мерапрыемства разгледжаны стадыі фарміравання групы, прайграны розныя ролі групавога ўзаемадзеяння, створаны ўмовы для развіцця ў навучэнцаў навыкаў канструктыўнага рашэння канфліктных сітуацый. Удзельнікам былі прапанаваны цікавыя заданні і практыкаванні, накіраваныя на развіццё камунікатыўных навыкаў і садзейнічанне згуртаванню калектыву.

Праграма трэнінгу завяршылася рэфлексіяй, дзе кожны змог прааналізаваць працу ў камандзе і выказаць прапановы і пажаданні арганізатарам.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца: