Міжнародны семінар «Сардэчна запрашаем у Беларусь!»

У межах тыдня нямецкай мовы, які праводзіцца ў нашым горадзе штогод, 16 кастрычніка 2014 года на кафедры замежных моў адбыўся міжнародны семінар «Сардэчна запрашаем у Беларусь!».  Яго ўдзельнікамі традыцыйна з’яўляюцца навучэнцы школы Эдыт-Штайн горада Равенсбурга, стажор Наталля Ягорава (будучы настаўнік рускай і французскай моў) і старшыня таварыства «Сябры горада Брэста» спадар Нольд (настаўнік рускай мовы школы Эдыт-Штайн).

Студэнты першага і другога курсаў юрыдычнага, біялагічнага, гістарычнага факультэтаў, якія вывучаюць нямецкую мову, і навучэнцы эканамічнага, біялагічнага і экалагічнага профіляў школы Эдыт-Штайн выступілі са змястоўнымі і цікавымі дакладамі, прысвечанымі актуальным праблемам моладзі Беларусі і Германіі. Удзельнікі семінара падкрэслілі цеплыню і добрасардэчнасць, з якімі яны былі прыняты на брэсцкай зямлі.

Кафедра замежных моў

Падзяліцца: