Знаёмства з гісторыка-культурным музеем-запаведнікам «Нясвіж»

26 сакавіка студэнты ўніверсітэта, прафсаюзныя актывісты, наведалі гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».

Знаёмства з горадам пачалося з наведвання ратушы – адміністрацыйнага будынка любога сярэднявечнага горада, які валодаў статусам Магдэбургскага права. Кабінет войта (кіраўнік горада), зала судовых пасяджэнняў, выставачныя памяшканні – тое, чым напоўнена сучасная Нясвіжская ратуша-музей. Пасля ратушы экскурсанты пабывалі ў фарным касцёле Божага Цела (канец XVI ст.) і радавой пахавальні князёў Радзівілаў.

Заключным аб’ектам экскурсіі стаў замак Радзівілаў, уключаны ў спіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Незвычайная архітэктура замка, аўтэнтычныя пакоі і залы, сярэднявечная атмасфера – усё гэта пакідае незабыўныя ўражанні і выклікае гонар за нашу краіну.

Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў

Падзяліцца: