Змена лідараў University Ringo Open 2014/15

Другі этап спаборніцтваў Адкрытага чэмпіянату ўніверсітэта па рынга прынёс шэраг нечаканасцей. Пераможцы вераснёўскага тура Аляксандр Гардзяюк і Ілля Кандратовіч відавочна пераацанілі свае сілы і магчымасці. На гэты раз на авансцэну выйшлі выпрабаваныя байцы індывідуальных спаборніцтваў Ілля Ліштван і Віталь Іванюк, а таксама выступіў на нязвыкла добрым узроўні Станіслаў Куліна. Але ў захапляльным па сюжэце фінальным паядынку 4 лістапада сустрэліся двое першых.

Адразу ж трэба адзначыць, што дзвюх пераможных па рэгламенце партый на гэты раз аказалася недастаткова. У першай адназначна дамінаваў Ліштван, які высокімі сэрвіснымі падачамі прымушаў свайго суперніка прымаць кольца на задняй лініі, а затым рэзка кідаў альбо пад самую сетку, альбо па лініі пад нялоўкую руку. У выніку даволі лёгкая перамога з лікам 15:9. Аднак, што адбылося з Ліштванам ў пачатку другога сэта, ведае толькі ён адзін. Іванюк павёў з перавагай 8:1, што ў рынга ў гульні двух прыкладна роўных супернікаў сустракаецца вельмі рэдка. І тут у паядынак умяшалася псіхалогія. Віталь вырашыў, што ўжо па інерцыі давядзе партыю да лагічнага завяршэння, і стаў дазваляць сабе некаторыя вольнасці. Для яго гэта магло скончыцца сумна, таму што Ілля, максімальна сканцэнтраваўшыся, пачаў імкліва даганяць ў ліку. На шчасце, для Іванюка сэт удалося выйграць «на тоненькага» – 15:13. А вось у заключным раўндзе Ілля Ліштван сыграў вельмі ўпэўнена і не даў ні найменшай падставы ўсумніцца ў сваёй перамозе – 15:7. Пасля заканчэння фіналу Ілля Ліштван прызнаўся, што ён вельмі рады перамозе, што яму вельмі хацелася б паспрабаваць свае сілы на ўзроўні чэмпіянату краіны, на іншых турнірах, хоць ўтрымаць лідарства нават ва ўніверсітэцкіх спаборніцтвах бывае нялёгка.

Коратка падвёўшы агульныя вынікі другога этапу спаборніцтваў, можна назваць першую пяцёрку пераможцаў, у якую ўвайшлі ў парадку занятых месцаў Ілля Ліштван, Віталь Іванюк, Станіслаў Куліна, Аляксандр Мінкевіч і Дзмітрый Капылоў. У рэйтынгу University Ringo Open 2014/15 пасля двух праведзеных тураў адбыліся істотныя змены. Лідарскія пазіцыі выглядаюць наступным чынам:

1. Ілля Ліштван – 20 балаў

2. Аляксандр Мінкевіч –16 балаў

3. Дзмітрый Капылоў – 12 балаў

4. Віталь Іванюк – 11 балаў

5-6. Аляксандр Гардзяюк і Станіслаў Куліна – па 10 балаў.

Трэці этап University Ringo Open 2014/15 адбудзецца ў канцы лістапада гэтага года.

Міхаіл Кепцюха,
Студэнт 4 курса факультэта фізічнага выхавання,
капітан зборнай універсітэта па рынга

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта