Зборная ўніверсітэта па плаванні – чэмпіён рэспубліканскай універсіяды

Другі раз за апошнія 30 гадоў у Брэсце прайшлі спаборніцтвы Рэспубліканскай Універсіяды па плаванні. Упершыню спаборніцтвы па плаванні сярод ВНУ краіны праходзілі ў спарткомплексе нашага ўніверсітэта. З 3 па 6 снежня 2014 года для Рэспубліканскай Універсіяды расчыніў свае дзверы гасцінны Цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту.

На спаборніцтвы прыбылі дэлегацыі 24 вышэйшых навучальных устаноў. Без малога 300 спартсменаў заявілі свой удзел у такім буйным рэспубліканскім форуме. Сярод іх былі і такія тытулаваныя плыўцы, як заслужаны майстар спорту, двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя, пяціразовы чэмпіён парлімпійскіх гульняў Ігар Бокій, майстры спорту міжнароднага класа, прызёры еўрапейскіх і сусветных першынстваў Юлія Хітрая, Аляксандра Кавалёва, Аксана Дзямідава, Станіслаў Паздзееў і іншыя. Па сваім складзе ўдзельнікаў спаборніцтвы Рэспубліканскай Універсіяды былі блізкія да чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні.

Ад нашага ўніверсітэта ў спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены, якія ўваходзяць у склад зборнай каманды і заслужылі права абараняць гонар універсітэта – Гусева Аліна, Лямачка Алена, Гулецкі Аляксандр, Краўчук Анастасія, Сяргееў Уладзімір, Равенка Вольга, Гарковіч Анастасія, Казачонак Уладзімір (усе – факультэт фізічнага выхавання ), Кузава Марыя (геаграфічны факультэт), Раманюк Антон (выпускнік універсітэта 2014 года).

Кожны з членаў каманды прыклаў максімальныя намаганні для дасягнення найлепшага выніку, многія спартсмены са складу зборнай устанавілі асабістыя рэкорды. Упершыню каманда нашага ўніверсітэта стала пераможцам спаборніцтваў па плаванні Рэспубліканскай Універсіяды.

Індывідуальныя дасягненні плыўцоў універсітэта на спаборніцтвах выглядаюць наступным чынам:

  • Чатырохкратнымі пераможцамі ўніверсіяды сталі Гусева Аліна і Гарковіч Анастасія.
  • Двойчы на верхнюю прыступку п'едэстала гонару падымаліся Кузава Марыя і Сяргееў Уладзімір.
  • Чэмпіёнамі ўніверсіяды ў асобных нумарах праграмы таксама сталі Равенка Вольга, Лямачка Алена, Гулецкі Аляксандр, Краўчук Анастасія.
  • Прызёры Універсіяды – Казачонак Уладзімір, а таксама вышэйпамянёныя Гарковіч Анастасія, Гулецкі Аляксандр, Краўчук Анастасія, Кузава Марыя, Равенка Вольга, Лямачка Алена, Сяргееў Уладзімір.

Віншуем з перамогай! Малайцы!

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта