-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Заваёўнікі бездарожжа
З 26 па 28 кастрычніка ў Брэсце ў раёне Брэсцкай крэпасці-героя праходзілі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2018 па веласіпедным спорце. У спаборніцтвах прымалі ўдзел студэнты з чатырнаццаці вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны.
Наш універсітэт прадстаўлялі спартсмены:
- Цімошык Уладзіслаў, 1-шы курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Кірыевіч Артур, 1-шы курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Асіпік Сяргей, 3-ці курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Міхасюк Яўген, 2-гі курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Касабуцкая Ксенія, 2-гі курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Дацык Дар’я, 1-шы курс, факультэт фізічнага выхавання;
- Яцкевіч Кірыл, 1-шы курс, факультэт фізічнага выхавання.
«Гледзячы на стартавы склад каманды, разумееш, наколькі яна маладая, бадзёрая і які мае патэнцыял», – гаворыць трэнер і куратар каманды, трэнер па веласпорце БАКЦОР Рулько Андрэй Іванавіч.
У першы дзень спаборніцтваў удзельнікі спаборнічалі ў дысцыпліне ХСО (крос-кантры). Крос-кантры (англ. cross-country) – адна са спартыўных дысцыплін у маўнцінбайку (горным ровары), гонкі па перасечанай мясцовасці са спускамі, зацяжнымі ўздымамі, хуткаснымі і тэхнічнымі ўчасткамі. Траса ўключае ў сябе як натуральныя, так і штучныя перашкоды, у цяперашні час атрымліваюць распаўсюджванне элементы з іншых экстрэмальных відаў маўнцінбайка, такіх як даунхіл, нортшар і 4х. XCO – класічная гонка (1-2 гадзіны), рэкамендаваная дыстанцыя – некалькі кругоў па 4-6 км, што ўключаюць складаныя ўздымы і тэхнічныя спускі, якія часта змяняюцца.
Па выніках 35-кіламетровай трасы спаборніцтваў Ксенія Касабуцкая заняла першае месца, а Уладзіслаў Цімошык – трэцяе. Астатнія ўдзельнікі кампактна размясціліся ў дзесятцы лепшых. Па выніках першага дня толькі тры ачкі аддзялялі нашу каманду ад каманды БДУФК – лідара спаборніцтваў.
У другі дзень спаборніцтваў удзельнікі выйшлі на старт дыстанцыі ХСЕ – гонкі з выбываннем. Па выніках другога дня спаборніцтваў Ксенія Касабуцкая заняла трэцяе месца, а Уладзіслаў Цімошык – першае. Астатнія ўдзельнікі выступілі, паказаўшы свой лепшы вынік, спыніўшыся на чвэрцьфінале.
У выніку двухдзённай барацьбы наша каманда паднялася на другую прыступку п’едэстала, трохі саступіўшы Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту фізічнай культуры.
Мы віншуем рабят і трэнера каманды з паспяховым выступленнем
і жадаем ім лёгкіх стартаў і ўпэўненых перамог у будучыні!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба