Захаваць сувязь часоў і пакаленняў: вызначыліся пераможцы конкурсу «Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні»

Адкрыты конкурс патрыятычнай песні адбыўся ў АЦМТ 21 мая. У гэтым годзе ён быў прымеркаваны да Дня Перамогі і да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства праходзіла пад эгідай Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага гарвыканкама.

Гала-канцэрт адкрыла прарэктар па выхаваўчай працы БрДУ Таццяна Сакалова. Таццяна Васільеўна адзначыла, што гэты конкурс аб’ядноўвае розныя пакаленні і спрыяе захаванню памяці аб подзвігу савецкіх салдат у Вялікай Айчыннай вайне. Таксама яна пажадала ўдзельнікам натхнення, творчых поспехаў і свету без вайны.

«Мой дедушка – герой», «Месяц май», «О той весне», «Молитва», «Ты же выжил, солдат» – гэтыя і многія іншыя песні пра вайну штогод гучаць у выкананні школьнікаў і студэнтаў. І кожны год – з большай сілай у новым прачытанні. Маладыя людзі хоць і менш ведаюць аб суровай рэчаіснасці 1941–1945 гг., чым старэйшае пакаленне, але выконваюць ваенныя песні ўсім сэрцам. Удзельнікі конкурсу гавораць, што прачуць тыя падзеі не атрымаецца, ды і немагчыма, але напоўніць трывожную музыку аб вайне ці патрыятычную аб роднай зямлі любоўю да Айчыны, надзеяй на тое, што ва ўсе кутках планеты будзе мір, і аптымізмам атрымліваецца.

Выступленні ўсіх удзельнікаў паказалі, што дзве значныя даты календара – 9 Мая і 3 ліпеня – адначасова выклікаюць у іх пачуцці гонару і смутку. Гонару – за гераізм дзядоў і прадзедаў, смутку – таму што тысячы савецкіх салдат назаўжды засталіся ляжаць у зямлі.

Конкурс патрыятычнай песні штогод збірае больш за сто ўдзельнікаў. У чарговы раз фестываль паказаў, што маладое пакаленне лічыць Вялікую Айчынную вайну горкай спадчынай, забываць якую нельга, каб пазбегнуць памылак у будучыні. З задачамі фарміравання ў моладзі пачуцця гонару за сваю краіну і ўмацавання павагі да абаронцаў Радзімы кіраўніцтва нашага ўніверсітэта спраўляецца паспяхова.

51 творчы нумар быў уганараваны прызавымі месцамі. Віншуем пераможцаў!

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта