-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
З Днём жанчын!
Напярэдадні свята Вясны і Прыгажосці – 8 Сакавіка – у нашым універсітэце адбыліся святочныя мерапрыемствы.
Урачысты канцэрт «Вам імя – дасканаласць...» прайшоў у актавай зале. Віншуючы работнікаў і студэнтак з надыходным святам, рэктар Ганна Сендзер адзначыла: «Нараджэнне дзіцяці, выхаванне чалавека, праца на прадпрыемстве або стварэнне дамашняй утульнасці – усё пачынаецца з жанчыны. Таму важна, што ў нашай краіне жаночую працу цэняць», – сказала яна. Ганна Мікалаеўна пажадала любові, дабра, узаемаразумення, як у сям’і, так і на працы, заўсёды быць прафесіяналамі і атрымліваць задавальненне ад працы.
Працягам урачыстай часткі стала ўзнагароджанне. Грамата Міністэрства адукацыі, Ганаровыя граматы ўніверсітэта, граматы ўніверсітэта і падзякі, кветкі з рук рэктара былі ўручаны шмат каму з працаўнікоў.
Яркімі творчымі выступленнямі павіншавалі са святам студэнты і запрошаныя госці. Музычныя нумары салістаў вакальнай студыі «Ступені» (кіраўнік – Ларыса Борсук), дзіцячай вакальнай студыі «Магаліф» (кіраўнік – Наталля Карпук), танцавальнага калектыву юрыдычнага факультэта і іншых артыстаў паднялі настрой гледачоў.
Значным стаў прыём рэктарам супрацоўніц з ліку шматдзетных маці, маці-адзіночак і жанчын, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Ганна Мікалаеўна павіншавала ўсіх са святам і пажадала моцнага здароўя, ажыццяўлення жаданняў, поспехаў у навуцы і творчасці. Святочны тон задавалі творчыя выступленні студэнтаў.
Дарагія жанчыны і дзяўчаты ўніверсітэта!
Хай гэтае цудоўнае свята ўвойдзе ў вашы дамы
з цёплымі, ласкавымі сонечнымі прамянямі і падорыць добры настрой, радасць і шчасце!
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, увагі, клопату і любові!
Таццяна Сільвестрава (філалагічны факультэт)