-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Юбілейны вечар турклуба «Бярэсце»
8 снежня 2018 года ў актавай зале ўніверсітэта прайшоў урачысты вечар, прысвечаны 35-му дню нараджэння турысцкага клуба «Бярэсце».
На працягу дзесяцігоддзяў наш клуб займае пазіцыі лідара сярод турысцкіх клубаў Беларусі. Рабяты-турысты ходзіць у горныя, лыжныя і водныя паходы, даволі паспяхова ўдзельнічаюць у спаборніцтвах па відах турызму, спартыўным скалалажанні, арыентаванні, вяслярным слаламе. У апошнія гады мы з’яўляемся лідарамі рэспубліканскага конкурсу на лепшы паход «Пазнай Радзіму – выхавай сябе», які праводзіць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У суботу ўтульная актавая зала сабрала выпускнікоў мінулых гадоў і дзеючых турыстаў нашага ўніверсітэта. Вечар атрымаўся па-турысцкі добрым і святочным.
Віншаванні вядомай брэсцкай групы Сad Goddeu, якая выступае ў стылі фолк-рок, адкрылі ўрачыстую праграму, аднак і адказнае слова пачаткоўцаў турклуба з нумарам з рэпертуару фаер-шоу глядзелася не горш.
Віншаванні ліліся ракой, турклуб узнагароджваў найбольш годных, усе разам успаміналі, гледзячы на відэаролікі пра горы і дарогі… Было сказана мноства цёплых слоў. Душэўнае турысцкае караоке, конкурсы з залай, абаянне і экспромты вядучых… Кожны выпускнік атрымаў на памяць сімвалічны вымпел і пажаданне ўбачыцца зноў.
Хочацца адзначыць, што праграма юбілею не абмежавалася святочным вечарам. У рамках мерапрыемства былі праведзены некалькі майстар-класаў і адкрытых заняткаў па спартыўным турызме:
- «Асновы кіравання турысцкім катамаранам у паходах сярэдніх і вышэйшых катэгорый складанасці». Фармат: адкрытая лекцыя. Выступаў вядучы турыст-воднік нашай краіны, кіраўнік спартыўнага клуба «КАЯК» Якуценя Яўген Мікалаевіч.
«Асновы правядзення выратавальных работ у паходах сярэдніх і вышэйшых катэгорый складанасці». Фармат: майстар-клас. Выступаў вядучы турыст-воднік нашай краіны, кіраўнік спартыўнага клуба «КАЯК» (г. Барысаў) Якуценя Яўген Мікалаевіч.
- «Асаблівасці правядзення заняткаў па турысцка-прыкладным шматбор’і, па спартыўным арыентаванні ў спартыўнай зале ў перыяд міжсезоння». Фармат: майстар-клас. Выступаў метадыст Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, інструктар па альпінізме Абрамчык Уладзімір Мікалаевіч.
- «Асновы страхоўкі на горным рэльефе». Фармат: майстар-клас. Выступаў кіраўнік турысцкага клуба «Геліёс» (г. Мінск), майстар спорту па спартыўным турызме Сяргей Осіпаў.
Затым удзельнікі ўрачыстай часткі юбілею плаўна перамясціліся ў турысцкі клуб, дзе і скончылі свята вечарам бардаўскай песні.
Са святам, і да новых сустрэч, сябры!
Уладзімір Гусеў, турклуб «Бярэсце»