Юбілейнае выданне газеты «Берасцейскі ўніверсітэт»

30 кастрычніка свой 70-ы дзень нараджэння адсвяткаваў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна. Менавіта да гэтай знамянальнай даты было прымеркавана юбілейнае выданне газеты «Берасцейскі ўніверсітэт», якое выйшла ў свет 25 кастрычніка.

Візітнай карткай кожнай ВНУ з’яўляюцца яго выпускнікі. За ўсю гісторыю БрДУ імя А.С. Пушкіна падрыхтаваў мноства годных і прафесійных кадраў. На старонках выпуска вы знойдзеце інфармацыю пра людзей, якімі можа ганарыцца ўніверсітэт. Гэта легендарныя асобы, на прыкладзе якіх варта вучыцца! Менавіта яны, прадстаўнікі кожнага факультэта, выказалі самыя кранальныя і добрыя пажаданні ў адрас аlma mater. Не засталіся ўбаку і цяперашнія студэнты.

Рэдкалегія газеты «Берасцейcкі ўніверсітэт» далучаецца да віншаванняў і жадае Універсітэту далейшага плённага развіцця, інавацыйных ідэй і рашэнняў, а таксама захавання і прымнажэння традыцый!

Падзяліцца: