XVI Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі

28-29 красавіка 2015 г. на базе Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа”» адбылася XVI Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі ў рамках святкавання Года моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Праграма выставы была вельмі насычанай і цікавай. Экспазіцыю БрДУ імя А.С. Пушкіна склалі больш за 80 экспанатаў: 58 друкаваных і больш за 30 электронных. Сярод іх – навукова-метадычная літаратура выкладчыкаў, выдадзеная за 2013-2015 гг., праекты конкурсаў на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці «Куратар года-2014», студэнцкія праекты.

Выставу прадстаўлялі спецыялісты аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Вікторыя Васільеўна Тарасюк і Наталля Анатольеўна Вайтуховіч, якія правялі квэст-гульню «Сімвал года Моладзі», арганізавалі інтэрактыўны перапынак «Беларускі фальклор у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці», прэзентавалі тэлегазету БрДУ імя А.С. Пушкіна, прысвечаную Дню перамогі (Мароз Я., Хрыстафораў У.С.), мультымедыя-праекты «Ахова сям’і, ахова дзяцінства», «Пра здаровы лад жыцця» (Капіца Л.І.).

Разам з іншымі ўстановамі адукацыі ў выставе прынялі ўдзел 46 устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Наш універсітэт заслужана атрымаў дыплом II ступені за якасную падрыхтоўку і прадстаўленне сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстанове вышэйшай адукацыі.

Выказваем падзяку ўсім удзельнікам за высокі навукова-метадычны ўзровень падрыхтоўкі і сістэмнае прадстаўленне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстанове вышэйшай адукацыі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: