XVI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў

16 мая 2014 года адбылася XVI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў. Адкрыў мерапрыемства прарэктар па навуковай працы і эканоміцы, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Уладзімір Васільевіч Здановіч, які адзначыў вялікае значэнне навуковай працы для маладых вучоных-даследчыкаў і пажадаў усім удзельнікам канферэнцыі плённай працы ў вырашэнні пастаўленых задач.

З дакладамі выступілі аспірантка БДУ Алеся Пятроўна Церабей, студэнты 5-ых курсаў БрДУ імя А.С.Пушкіна Аляксандр Андрэевіч Калеснікаў, Алена Уладзіміраўна Алейнік, Марыя Іванаўна Алексяюк. Выступоўцы адзначаны дыпломамі.

На 13 секцыйных пасяджэннях канферэнцыі заслуханы даклады па розных напрамках. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 17 ВНУ і арганізацый Рэспублікі Беларусь (больш за 150 дакладаў). Студэнты, якія выступалі на секцыйных пасяджэннях, былі ўзнагароджаны дыпломамі. Канферэнцыя прайшла на высокім арганізацыйным і навуковым узроўні.

Выказваем падзяку арганізатарам і ўдзельнікам канферэнцыі.

Аддзел інфармацыйна-аналітычнай і інавацыйнай дзейнасці

Падзяліцца: