XI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Гістарычная навука: дасягненні, праблемы, перспектывы»

19 красавіка 2019 года на гістарычным факультэце адбылася XI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і маладых навукоўцаў «Гістарычная навука: дасягненні, праблемы, перспектывы», прысвечаная 1000-годдзю г. Брэста. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі гістарычны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна, Ленінская раённая г. Брэста арганізацыя РГА «Белая Русь» і адміністрацыя Ленінскага раёна г. Брэста.

Для ўдзелу ў канферэнцыі былі заяўлены 98 удзельнікаў: дактары навук, прафесары; кандыдаты навук, дацэнты; навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты і школьнікі. Яны прадставілі адукацыйныя і навукова-даследчыя цэнтры Рэспублікі Беларусь: БДУ, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, РІВШ, Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шыракова, ГрДУ імя Янкі Купалы, МДУ імя А.А. Куляшова, ВДУ імя П.М. Машэрава, ПДУ, ПалесДУ, БрДТУ, «Быхаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей». У гэтым годзе канферэнцыя праходзіла з удзелам прадстаўнікоў Усходнееўрапейскага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі, Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне і Універсітэта ў Беластоку. Цудоўна, што сярод удзельнікаў канферэнцыі былі вучні СШ № 7 г. Брэста і СШ г. п. Дамачава.

Урачыстае пасяджэнне адкрыў прарэктар па навуковай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Яўгенавіч Будзько, які павітаў удзельнікаў канферэнцыі і расказаў гасцям аб асноўных навуковых дасягненнях універсітэта.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста Святлана Іванаўна Казловіч і старшыня Ленінскай раённай г. Брэста арганізацыі РГА «Белая Русь», сустаршыня аргкамітэта канферэнцыі Таццяна Фёдараўна Аўдзяйчук.

Пленарнае пасяджэнне адкрыў даклад загадчыка кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктара гістарычных навук, прафесара Аляксандра Мікалаевіча Вабішчэвіча «Тысячагадовая гісторыя Брэста: ад старажытнасці да сучаснасці», дзякуючы якому прысутныя атрымалі магчымасць накіравацца ў падарожжа па гісторыі Брэста праз стагоддзі, пазнаёміцца з найбліжэйшымі перспектывамі далейшага развіцця горада.

Доктар гістарычных навук, прафесар Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі (Універсітэт у Беластоку) выступіў з дакладам «Гісторыка-антрапалагічныя падыходы юбілейнага даследавання (на прыкладзе святкавання 1000-годдзя г. Брэста)», у якім вызначыў асноўныя задачы гістарычнай навукі на сучасным этапе праз прызму вывучэння гісторыі Брэста.

Даклад госця з Польшчы, магістранта Кацпера Сувалы (Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне) быў прысвечаны Брэсцкаму сойму 1653 г.

У дакладзе старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук Алены Генадзьеўны Трубчык «Арганізацыйная структура, кампетэнцыя і асноўныя накірункі дзейнасці органаў польскай грамадзянскай адміністрацыі Брэсцкай акругі ў 1919–1921 гг.» былі прааналізаваны асаблівасці перыяду польска-савецкай вайны на тэрыторыі Брэстчыны і ў горадзе Брэсце.

Добрым дадаткам да дакладаў стала кніжная выстава «Горад Брэст праз стагоддзі», падрыхтаваная работнікамі бібліятэкі ўніверсітэта. У прыватнасці, на выставе былі пададзены выданні па гісторыі г. Брэста, у працы над якімі прымалі ўдзел выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта.

Пасля пленарнага пасяджэння і кава-паўзы ўдзельнікам і гасцям канферэнцыі была прапанавана творчая праграма «Брэст перадваенны, Брэст ваенны», падрыхтаваная студэнтамі гістарычнага факультэта пад кіраўніцтвам намесніка дэкана гістарычнага факультэта па выхаваўчай працы Яўгеніі Юр’еўны Занько.

У межах канферэнцыі адбыўся майстар-клас прафесара А.М. Вабішчэвіча «Мой Радавод», на якім прысутныя маглі пазнаёміцца з вопытам правядзення генеалагічнага даследавання.

Праца канферэнцыі працягвалася ў 9 секцыях: «Гісторыя і культура Брэста ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай спадчыны», «Гістарычная ўрбаністыка: мінулае і сучаснасць горада ў кантэксце заходняй і ўсходняй цывілізацый», «Малая радзіма: гісторыя, асобы, штодзённасць» і інш.

Аргкамітэт канферэнцыі выказвае ўдзячнасць кіраўніцтву ўніверсітэта, работнікам бібліятэкі, гасцям, выкладчыкам і студэнтам.

Кафедра ўсеагульнай гісторыі

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта