X гарадская алімпіяда па асновах прававых ведаў сярод вучняў IX–XI класаў школ, гімназій і ліцэяў г. Брэста

18 красавіка 2019 г. на базе юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» адбылася юбілейная гарадская алімпіяда па асновах прававых ведаў сярод вучняў IX–XI класаў школ, гімназій і ліцэяў г. Брэста, правядзенне якой было ініцыявана 10 гадоў таму старшынёй эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Сяргеем Мяфодзьевічам Кулаком.

Актуальнасць і значнасць правядзення названага мерапрыемства пацвярджаецца не толькі штогадовай цікавасцю з боку вучняў IX–XI класаў і іх педагогаў, але і ўважлівым і адказным стаўленнем да арганізацыі і правядзення алімпіяды з боку яе арганізатараў, у ліку якіх эканамічны суд Брэсцкай вобласці, Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці, Аддзел па адукацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, а таксама юрыдычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Правядзенню алімпіяды папярэднічала цырымонія яе адкрыцця, падчас якой з прывітальным словам да ўдзельнікаў алімпіяды звярнуўся старшыня аргкамітэта – старшыня эканамічнага суда Брэсцкай вобласці С. М. Кулак.

Добрыя словы-пажаданні паспяховай працы прагучалі з боку сустаршыняў, а таксама членаў аргкамітэта алімпіяды: М. У. Варакулінай – дэкана юрыдычнага факультэта; А. В. Чэбушавай – старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»; М. З. Базылік – дырэктара Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці; А. Ф. Барысюка – начальніка ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці; А. М. Наскова – начальніка аддзела па адукацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; А. А. Кароціч – загадчыка кафедры крымінальна-прававых дысцыплін юрыдычнага факультэта.

Як і ў папярэднім годзе, рэгламент алімпіяды вызначаў працу яе ўдзельнікаў па двух напрамках: выкананне тэставых заданняў, якія дазволілі навучэнцам IX–XI класаў прадэманстраваць ўзровень прававых ведаў, набытых імі падчас вывучэння дысцыпліны «Грамадазнаўства», а таксама самастойнай работы з прававымі крыніцамі, і выкананне творчага задання, якое патрабавала рашэнне практычных задач і напісанне эсэ па актуальным пытанні сучаснай прававой рэчаіснасці.

Ацэнку творчых заданняў ажыццяўляла кампетэнтнае журы з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу юрыдычнага факультэта на чале з загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта А. В. Чмыга, на думку якой вынікі ацэнкі прававых ведаў, прадэманстраваных удзельнікамі алімпіяды ў гэтым годзе, дазваляюць зрабіць выснову аб добрай падрыхтоўцы навучэнцаў IX–XI класаў да гэтага мерапрыемства, вельмі сур’ёзнай працы з імі іх выкладчыкаў, а таксама аб відавочна праяўленай цікавасці да права і юрыдычнай адукацыі.

Пераможцы алімпіяды былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, якія былі падрыхтаваны арганізатарамі алімпіяды і ўручаны сустаршынямі аргкамітэта: старшынёй эканамічнага суда Брэсцкай вобласці С. М. Кулаком і старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», адвакатам А. В. Чэбушавай.

Акрамя прызавых месцаў, работы навучэнцаў IX–XI класаў былі адзначаны дыпломамі I–III катэгорыі. Навучэнцы XI класаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў, былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, падрыхтаванымі кіраваннем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобдасці, якія ўручыў сустаршыня аргкамітэта, начальнік упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы А. Ф. Барысюк . Дыпломы і каштоўныя падарункі вучням Х класаў былі падрыхтаваны і ўручаны дырэктарам Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці М. З. Базылік. Работы навучэнцаў IX класаў былі адзначаны дыпломамі і падарункамі, падрыхтаванымі юрыдычным факультэтам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, якія ўручыла дэкан факультэта М. У. Варакуліна.

Акрамя таго, асобныя ўдзельнікі алімпіяды былі ўзнагароджаны дыпломамі за лепшую творчую працу, а таксама за высокі ўзровень тэарэтычных ведаў, прадэманстраваны пры рашэнні тэставых заданняў.

Пераможцамі алімпіяды сталі:

  • І месца – Зіновіч Аксана Іванаўна (XI клас, Ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна);
  • II месца – Кавалеўская Юлія Дзмітрыеўна (IX клас, СШ № 12 імя К. Л. Губарэвіча);
  • III месца – Барысенка Аркадзь Паўлавіч (X клас, СШ № 28).

Дыпломамі I–III катэгорыі адзначаны работы:

  • IX клас
    • Дыплом I катэгорыі – Васільковіч Кірыл Сцяпанавіч (СШ № 7);
    • Дыплом II катэгорыі – Зылевіч Мікіта Сяргеевіч (СШ № 28);
    • Дыплом III катэгорыі – Сярэдзіч Аліна Анатольеўна (СШ № 1);
  • X клас
    • Дыплом I катэгорыі – Мароз Максім Алегавіч (СШ № 32);
    • Дыплом II катэгорыі – Рак Яна Міхайлаўна (Гімназія № 5);
    • Дыплом III катэгорыі – Тамільчык Ягор Алегавіч (СШ № 14 імя Я. М. Фаміна).
  • XI клас
    • Дыплом I катэгорыі – Лукашук Ганна Вітальеўна (СШ № 15);
    • Дыплом II катэгорыі – Новік Сафія Уладзіміраўна (СШ № 13);
    • Дыплом III катэгорыі – Крэйдзіч Марыя Сяргееўна (СШ № 18).

Дыпломамі за лепшае творчае эсэ былі ўганараваны работы наступных навучэнцаў: Грыневіч Ксеніі Аляксандраўны (СШ № 17), Кіслячук Кацярыны Юр’еўны (СШ № 23), Сергеевіча Сяргея Сяргеевіча (СШ № 25), Бандароўскай Кацярыны Сяргееўны (СШ № 32).

Дыпломамі за высокі ўзровень ведаў, прадэманстраваны пры рашэнні тэставых заданняў, былі адзначаны работы Шчыперка Варвары Ігараўны (Гімназія № 5), Вакулінай Юліі Анатольеўны (СШ № 24) і Шаўчук Лізаветы Віктараўны (СШ № 31).

Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў алімпіяды!

Выказваем падзяку арганізатарам алімпіяды і членам журы
за супрацоўніцтва і ўсебаковую яе падтрымку!

Падзяліцца: