Выступленне студэнтаў універсітэта на спаборніцтвах Рэспубліканскай Універсіяды па лёгкай атлетыцы

Зборная каманда ўніверсітэта паспяхова выступіла на спаборніцтвах Рэспубліканскай Універсіяды па лёгкай атлетыцы ў Мінску, якія прайшлі 28-29 студзеня 2016 года ў лёгкаатлетычным манежы Універсітэта фізічнай культуры. Універсіяда сабрала прадстаўнікоў 28 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь. Гонар нашага ўніверсітэта адстойвалі студэнты факультэта фізічнага выхавання Піцін Уладзіслаў, Зданевіч Арсеній, Комель Валерыя, Ігнацюк Вікторыя, Ярмалюк Яна, Радзяюк Карына, Богдан Максім, Васільеў Алег, Стацкеевіч Уладзіслаў, Ярашук Андрэй, Свіціч Сяргей; магістранты факультэта фізічнага выхавання Брундукоў Уладзімір і Каштэлян Зоя; студэнтка юрыдычнага факультэта Дабравіцкая Алеся.

З агульнага выступлення нашай зборнай можна вылучыць і выступленні спартсменаў у індывідуальных нумарах праграмы. Так, сярэбранымі прызёрамі ўніверсіяды сталі:

  • Зданевіч Арсеній (у бегу на 60 метраў з бар’ерамі),
  • Піцін Уладзіслаў (2000 м з перашкодамі).

Бронзавыя медалі заваявалі:

  • Комель Валерыя (5 км у спартыўнай хадзьбе),
  • Брундукоў Уладзімір (5 км і 10 км у спартыўнай хадзьбе),
  • Каштэлян Зоя, Ігнацюк Вікторыя, Ярмалюк Яна і Дабравіцкая Алеся ў складзе эстафеты 4х200.

У некалькіх секундах ад пастамента Універсіяды спыніліся Радзяюк Карына і мужчынская эстафета 4х200.

МАЛАЙЦЫ!

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: