Выстава вырабаў ручной работы

У рамках дабрачыннай акцыі «Дабро нашых рук» 28 красавіка ў чытальнай зале нашага ўніверсітэта (каб. 202, вучэбны корпус № 1) адкрылася выстава-прэзентацыя вырабаў ручной работы.

Дабрачынная акцыя «Дабро нашых рук» праводзіцца ў рамках Студэнцкага форуму ў г. Віцебску.

Удзельнікі выставы (студэнты, выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнага, псіхалагічнага, філалагічнага, юрыдычнага, біялагічнага і геаграфічнага факультэтаў) падрыхтавалі самыя разнастайныя вырабы, зробленыя ўласнымі рукамі. Сярод экспанатаў – вязаныя рэчы, работы з гліны, гіпсу, віншавальныя паштоўкі і ўпрыгожанні, аўтарскія лялькі, рознакаляровыя вышыўкі пацеркамі і іншыя вырабы.

Выстава будзе доўжыцца да 8 мая 2015 года. Усе работы адправяцца ў г. Віцебск на кірмаш-продаж, а атрыманыя сродкі будуць пералічаны на дабрачынныя рахункі дзяцей-інвалідаў Віцебскага рэгіёна.

Падзяліцца: