Выстава «Малая Радзіма ў жыцці і творчасці»

11 красавіка 2016 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адкрылася выстава «Малая Радзіма ў жыцці і творчасці», прымеркаваная да 60-годдзя доктара гістарычных навук, прафесара, прафесара кафедры гісторыі славянскіх народаў Андрэя Аляксандравіча Гарбацкага. На выставе прадстаўлены яго навуковыя, вучэбна-метадычныя выданні, мастацкія фатаграфіі.

Да адкрыцця выставы была прымеркавана творчая сустрэча з юбілярам, у ходзе якой прысутныя даведаліся пра яго шлях у навуку, цікавыя факты з працоўнай біяграфіі і даследчыцкіх пошукаў. Вядучы мерапрыемства – доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў А.М. Вабішчэвіч – падкрэсліў дасягненні прафесара А.А. Гарбацкага ў распрацоўцы праблем гісторыі стараабрадніцтва і Праваслаўнай царквы, пытанняў гістарычнага краязнаўства і сацыяльна-культурнай антрапалогіі, у падрыхтоўцы вучэбна-метадычных выданняў па гісторыі рэлігіі. Калегі па працы, студэнты гістарычнага факультэта, супрацоўнікі ўстаноў культуры ў сваіх выступленнях адзначылі станоўчыя прафесійныя і асабістыя якасці прафесара, пажадалі яму далейшых творчых поспехаў.

Выстава размешчана ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага (бульвар Касманаўтаў, 48, 3 паверх).

Кафедра гісторыі славянскіх народаў

Падзяліцца: