-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Вышэйшая адукацыя – учора, сёння, заўтра – у кантэксце сусветных тэндэнцый
Пад такой назвай 4 мая 2018 года адбылася сустрэча студэнтаў універсітэта з кіраўніком упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Аленай Адольфаўнай Ліпай і рэктарам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталляй Пятроўнай Баранавай, якая з’яўляецца пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у кiроўчым камітэце Савета Еўропы па адукацыйнай палітыцы і практыцы, членам групы экспертаў названага савета па вышэйшай адукацыі.
З прывітальным словам да гасцей і студэнтаў звярнулася рэктар БрДУ імя А.С. Пушкіна Ганна Мікалаеўна Сендзер, якая запрасіла прысутных да адкрытага дыялогу па пытаннях развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі ў Беларусі і за мяжой.
Алена Адольфаўна Ліпа расказала студэнтам аб рэалізацыі ў рэспубліцы канцэптуальных падыходаў да развіцця сістэмы адукацыі, аб распрацоўцы новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, аб рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016–2020 гады, накіраванай на комплекснае вырашэнне актуальных задач развіцця ўсіх узроўняў адукацыі.
Наталля Пятроўна Баранава пачала сваё выступленне з невялікага экскурсу ў гісторыю развіцця сістэм адукацыі ў розных краінах, якую прадвызначылі глабальныя сусветныя эканамічныя і сацыяльныя змены. Яна расказала аб вышэйшай адукацыі сучаснай Еўропы, якая ў значнай меры абумоўліваецца Балонскім працэсам. Наталля Пятроўна адзначыла, што фарміраванне Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі заўсёды адбывалася ў адпаведнасці з прынцыпамі захавання і ўзгаднення разнастайных нацыянальных сістэм адукацыі.
У заключным слове Ганна Мікалаеўна Сендзер падзякавала гасцям за дадзеную студэнтам магчымасць атрымаць вычарпальныя адказы на пытанні аб сучасных тэндэнцыях развіцця вышэйшай адукацыі.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю