Вынікі конкурсу на лепшае студэнцкае навукова-даследчае аб'яднанне 2014 года

На пасяджэнні Рады ўніверсітэта 23 студзеня 2015 года рэктар Ганна Мікалаеўна Сендзер уручыла дыпломы і падарункавыя грашовыя сертыфікаты пераможцам конкурсу на лепшае студэнцкае навукова-даследчае аб'яднанне 2014 года.

Імі сталі: 

- сярод студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый – “Асоба і соцыум” (навуковы кіраўнік – Казаручык Галіна Мікалаеўна, загадчык кафедры дашкольнай адукацыі); 

- у галіне сацыяльных і гуманітарных навук першае месца заняла студэнцкая навукова-даследчая група “Фізічная культура – шлях да здароўя” (навуковы кіраўнік – Шукевіч Лідзія Васільеўна, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання); 

- у галіне прыродазнаўчых навук першае месца заняла студэнцкая навукова-даследчая група “Экалагічная гідралогія і канструктыўная гідраграфія” (навуковы кіраўнік – Такарчук Алег Васільевіч, дацэнт кафедры геаграфіі Беларусі).

Віншуем пераможцаў конкурсу!

Аддзел інфармацыйна-аналітычнай і інавацыйнай дзейнасці

Падзяліцца: