-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Вучуся красамоўству – 2019»
28 лютага 2019 года адбылося чарговае мерапрыемства з праграмы Фестывалю замежных студэнтаў – універсітэцкі конкурс прамоўніцкага майстэрства «Вучуся красамоўству». Яго арганізатарам ужо ў сёмы раз выступіла кафедра агульнага і рускага мовазнаўства.
У спаборніцтва ўключыліся 20 выступоўцаў, якія прадстаўлялі філалагічны, юрыдычны, фізіка-матэматычны, біялагічны і геаграфічны факультэты, а таксама факультэт замежных моў.
У гэтым годзе рытарычнае спаборніцтва было прысвечана тысячагоддзю горада Брэста. У першым туры канкурсанты прадставілі выступленне на тэму «Горад, у якім я вучуся: месцы, падзеі, людзі». Прагучалі захапляльныя, эмацыйныя маналогі пра Брэст, яго своеасаблівасць і вартасці; аб знамянальных фактах з яго мінулага і сучаснасці; пра славутасці горада; аб вядомых людзях Брэста; пра цікавыя сустрэчы, знаёмствы, падзеі, што адбыліся з канкурсантамі падчас іх навучання ва ўніверсітэце, знаходжання ў нашым горадзе.
Фіналісты конкурсу (іх было 10) выконвалі заданні ў рэжыме рыторыкі хуткага рэагавання. Па фотаздымках на слайдах і кароткіх біяграфічных даведках студэнты пазнавалі вядомых людзей, чыё жыццё і/ці дзейнасць звязаны з Брэстам, Брэстчынай, а таксама вялі завочны дыялог са знакамітымі берасцейцамі. Рабяты задавалі ім разгорнутыя пытанні, а таксама пракаментавалі прапанаваныя выказванні.
У выніку напружанай барацьбы прызавыя месцы падзялілі:
- 1-е месца: Айгуль Эсенава, студэнтка 1-га курса факультэта замежных моў;
- 2-е месца: Азіза Разметава, студэнтка 3-га курса філалагічнага факультэта, і Надзіра Амінава, студэнтка 3-га курса факультэта замежных моў;
- 3-е месца: Айбахар Рэджэпава, студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта, Зохрэ Аннамаўламава, студэнтка 2-га курса філалагічнага факультэта, і Ягмыр Ахмедыеў, студэнт 1-га курса біялагічнага факультэта.
Таксама ўладальнікамі намінацый сталі:
- «За вернасць філалогіі» – Альфія Амірава, студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта,
- «Годны пераемнік» – Шэкер Берэкетмырадава, студэнтка 1-га курса філалагічнага факультэта,
- «За лаканічнасць і пераканаўчасць» – Гаўшут Суўханбердыеў, студэнт 2-га курса філалагічнага факультэта.
Віншуем нашых майстроў красамоўства!
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства