Вучэбна-метадычны семінар «Ідэалогія і права фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь: стан і праблемы»

7 сакавіка 2019 года на базе факультэта фізічнага выхавання УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання быў праведзены ўжо традыцыйны на працягу апошніх гадоў вучэбна-метадычны семінар «Ідэалогія і права фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь: стан і праблемы», прысвечаны 50-годдзю факультэта фізічнага выхавання.

На семінары разглядаліся пытанні ідэалогіі спорту, праблемы ідэалогіі і права, карпаратыўная этыка як аспект ідэалогіі факультэта фізічнага выхавання, спартыўныя адносіны, мэты, задачы, прынцыпы ідэалогіі і права, заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы фізічнай культуры і спорту, міжнародныя нарматыўна-прававыя і рэкамендацыйныя акты і інш.

З дакладамі перад прысутнымі выступілі: Суркоў С.А. – дэкан факультэта; Белы К.І. – загадчык кафедры; Бяспутчык У.Г. – дацэнт кафедры; Цітова Л.С., Якубовіч С.К. – старшыя выкладчыкі кафедры, а таксама студэнты факультэта фізічнага выхавання.

На семінар былі запрошаны настаўнікі фізічнай культуры і здароўя ДУА «Гімназія № 4 г. Брэста» і ДУА «Сярэдняя школа № 26 г. Брэста», студэнты груп павышэння спартыўнага майстэрства па спартыўных гульнях і спартыўнай аэробіцы. У выніку працы адбыўся плённы вучэбна-пазнавальны дыялог па названых пытаннях і праблемах ідэалогіі і права ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь.

Карыстаючыся магчымасцю, дэкан факультэта, а таксама прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання павіншавалі прадстаўніц прыгожага полу з надыходным святам – 8 Сакавіка.

Кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца: