VI Універсітэцкая студэнцкая канферэнцыя «Экалагічная культура»

8 красавіка 2016 г. студэнты шасці факультэтаў універсітэта прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні экалагічных праблем у рамках VI Універсітэцкай студэнцкай канферэнцыі «Экалагічная культура», якая праходзіла на кафедры хіміі.

На пленарным пасяджэнні заслуханы даклады, якія ахопліваюць праблемы экалогіі водных і глебавых рэсурсаў г. Брэста і Брэсцкай вобласці. Вялікую цікавасць выклікалі даследаванні ў галіне экалогіі будаўнічых аздобных матэрыялаў.

Дэвіз канферэнцыі – фарміраванне экалагічнай культуры ў кожнага жыхара нашай планеты.

Кафедра хіміі

Падзяліцца: