-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
VI рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі»
19 кастрычніка 2017 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася VI рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі» пры падтрымцы рэзідэнта Парку Высокіх Тэхналогій Рэспублікі Беларусь ТАА «Эполь Софт».
Адкрываючы канферэнцыю, прарэктар па навуковай працы ўніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт А.Я. Будзько адзначыў вялікае значэнне навуковых даследаванняў удзельнікаў канферэнцыі для развіцця памежнага рэгіёна і пажадаў усім удзельнікам плённай працы ў рашэнні пастаўленых задач.
На пленарным пасяджэнні выступілі: прафесар кафедры алгебры, геаметрыі і матэматычнага мадэлявання БрДУ імя А.С. Пушкіна В.М. Волкаў (Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Рознасныя схемы і ітэрацыйныя метады для шматмерных эліптычных ураўненняў са змешанымі вытворнымі», дацэнт кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій БрДТУ С.В. Безабразаў (Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Прымяненне метадаў штучнага інтэлекту ў сучасных навуковых і інжынерных задачах», дырэктар ТАА «Гарадскія сеткавыя сістэмы» В. Ахрымук (Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Сістэмы інтэрактыўнага тэлебачання», інжынер-праграміст ТАА «Эполь Софт» У.А. Собін (Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Прыклады практычных задач, што рашаюцца сродкамі нейронных сетак», дацэнт кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна А.А. Казінскі (Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Фільтрацыя дадзеных вымярэнняў», інжынер-праграміст ТАА «ДыЭмТэх» Н.С. Раманчук (Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Прымяненне алгарытмаў машыннага навучання для лакалізацыі і распазнання асоб», дацэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна Т.С. Сілюк і А.В. Матысік (Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Рэалізацыя праекта МТП «БІЗНЕСТРАНС».
Удзельнікі канферэнцыі працягнулі працу на васьмі секцыях, дзе абмеркавалі больш за 200 дакладаў.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Мінска, Гродна, Гомеля, Брэста, Мазыра (Беларусь), Кіева і Днепрапятроўска (Украіна), Сочы і Смаленска (Расія), Варшавы, Лодзі і Бялай Падляскі (Польшча), Левена (Бельгія), Берліна (Германія) і Дананга (В’етнам). На завяршэнне ўдзельнікі канферэнцыі выказалі падзяку арганізатарам навуковага мерапрыемства.
Фізіка-матэматычны факультэт