-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Ва ўніверсітэце выбралі прафсаюзны актыў студэнтаў
На працягу пачатку II семестра 2016/2017 навучальнага года (другая палова лютага – сакавік) у прафсаюзных групах і факультэцкіх прафсаюзных арганізацыях студэнтаў у адпаведнасці са Статутам Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прайшлі справаздачна-выбарчыя сходы і канферэнцыі.
Справаздачна-выбарчыя канферэнцыі прайшлі на фізіка-матэматычным, біялагічным, псіхолага-педагагічным і філалагічным факультэтах. Работа ўсіх прафсаюзных бюро факультэтаў за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай. У склад прафсаюзных бюро 4 факультэцкіх арганізацый выбраны 28 чалавек, з іх упершыню – 14 чалавек. Усе чатыры старшыні прафбюро факультэтаў выбраны адкрытым галасаваннем (Занеўская Марына, фізіка-матэматычны факультэт; Машчук Іван, біялагічны факультэт; Цупрунюк Анастасія, псіхолага-педагагічны факультэт; Домніч Лізавета, філалагічны факультэт).
Па выніках працы за справаздачны перыяд і за актыўны ўдзел у працы прафсаюзнага камітэта студэнтаў 6 членаў прафсаюзных бюро і прафгрупоргаў узнагароджаны дыпломамі прафсаюзнага камітэта студэнтаў.
Справаздачна-выбарчыя сходы адбыліся ў 172 прафсаюзных групах 2–5 курсаў усіх факультэцкіх прафсаюзных арганізацый студэнтаў. Па выніках сходаў усе справаздачы прафгрупоргаў зацверджаны, перавыбраны на наступны тэрмін 163 прафгрупоргі, 9 прафгрупоргаў выбраны агульным сходам прафгрупы ўпершыню; таксама выбраны 172 намеснікі прафгрупоргаў.
У працы справаздачна-выбарных сходаў і канферэнцый з боку сацыяльных партнёраў актыўны ўдзел прымалі дэканы факультэтаў, намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, куратары акадэмічных груп.
Па стане на 1 студзеня 2017 года агульная колькасць членаў прафсаюза ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў складае 3972 чалавекі. Структуру арганізацыі складаюць 11 прафсаюзных бюро (221 прафгрупорг).
Прафкам студэнтаў