V рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і спартыўнай трэніроўкі”

29–30 красавіка 2021 года кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання правяла IV Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю “Актуальныя праблемы тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і спартыўнай трэніроўкі”.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Сярод названых устаноў: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко, сярэдняя школа № 142 г. Мінска. Усяго было зарэгістравана 42 ўдзельнікі, тры з якіх прынялі ўдзел праз платформу Zoom.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дэкан факультэта фізічнага выхавання, дацэнт Суркоў С.А. Пасля гэтага ўдзельнікі канферэнцыі выслухалі пленарныя даклады: першага намесніка начальніка ўпраўлення па фізічнай культуры, спорце і турызме Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Селівоніка В.М., загадчыка кафедры спартыўных дысцыплін УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, доктара педагагічных навук, дацэнта Храмава В.У. (праз платформу Zoom), загадчыка кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання БрДУ імя А.С. Пушкіна, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Белага К.І., дацэнта гэтай жа кафедры, кандыдата філасофскіх навук Люкевіча У.П.

На працягу двух дзён працы канферэнцыі было заслухана і абмеркавана 56 дакладаў, два з якіх – праз платформу Zoom (Гамкала М.З., Манько А.М. – Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко, Ільючык Я.А. – БДУФК, г. Мінск). Пяць дакладаў падрыхтавалі магістранты факультэта фізічнага выхавання. Абмеркаванне выступленняў прайшло прадуктыўна, у асобных выпадках вылілася ў ажыўленую дыскусію.

У рамках канферэнцыі прайшла выстаўка навуковай літаратуры, навуковых прац выкладчыкаў і студэнтаў факультэта фізічнага выхавання “Навука, практыка, перспектывы фізічнай культуры і спорту”.

Аргкамітэт канферэнцыі выказвае вялікую падзяку ўсім удзельнікам і спадзяецца на далейшае прадуктыўнае супрацоўніцтва.

Кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта