-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты алімпійскай адукацыі, фізічнай культуры і спорту школьнікаў і вучнёўскай моладзі»
15–16 лістапада 2018 года на базе нашага ўніверсітэта адбылася V міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты алімпійскай адукацыі, фізічнай культуры і спорту школьнікаў і вучнёўскай моладзі». Арганізатарамі канферэнцыі выступілі кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і Упраўленне спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама.
На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася рэктар БрДУ імя А.С. Пушкіна, прафесар Г.М. Сендзер. Таксама ў адрас удзельнікаў прагучалі вітальныя словы кіраўніка Упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама М.М. Глушэні.
На пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады: намесніка кіраўніка Упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама В.М. Селівоніка, дацэнта кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання БрДУ імя А.С. Пушкіна І.Ю. Міхуты, намесніка загадчыка кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спорту БФУ імя І. Канта Л.А. Глінчыкавай, загадчыка кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту БрДУ імя А.С. Пушкіна А.В. Шарова.
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырох краін: Рэспублікі Беларусь, Украіны, Рэспублікі Польшча, Расійскай Федэрацыі. Варта адзначыць удзел у канферэнцыі прадстаўнічай дэлегацыі Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта (А.А. Шыршова, Л.А. Глінчыкава, А.Л. Матава, А.В. Волкаў, Я.Г. Пісарэнка).
За два дні правядзення канферэнцыі ў ёй прынялі ўдзел больш за 80 чалавек. На трох секцыйных пасяджэннях заслухана 37 дакладаў па напрамках канферэнцыі.
Канферэнцыя паслужыла ўмацаванню сувязей з установамі адукацыі як Рэспублікі Беларусь, так і замежжа.
Па выніках працы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі плануецца выдаць зборнік матэрыялаў.
Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту