-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Усяму пачатак – родная мова
З 19 па 24 лютага 2018 года на псіхолага-педагагічным факультэце быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы: літаратурна-краязнаўчае свята «Тут гавару з зямлёй на роднай мове», лінгвістычная гульня «Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына», літаратурная гасцёўня «На мове, сэрцу зразумелай», акцыі «Далучайся» і «Напісанае застанецца». Усе мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы (старажытнай і ўнікальнай, жывой і мілагучнай, песеннай і паэтычнай), выхаванне ў студэнтаў павагі, любові і цікавасці да роднага слова. Кожнае з мерапрыемстваў было цікавым і займальным, а студэнты падчас іх правядзення праявілі свае творчыя здольнасці, кемлівасць, веданне роднай мовы, пашырылі свае веды пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і яе сучасныя дасягненні.
Спадзяёмся, што праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі зацікавіць нашых студэнтаў прыгожым гучаннем і каларытам беларускага слова, а таксама далучыць іх да нашай спадчыны.
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання