Урачысты прыём да Дня маці

Мінулы тыдзень у Беларусі праходзіў пад знакам мацярынства. Урачыстасці, прысвечаныя самому кранальнаму і пяшчотнаму святу – Дню маці, прайшлі і ў нашым універсітэце. Прыём мам у рэктара Ганны Сендзер адбыўся 15 кастрычніка. На мерапрыемства запрасілі шматдзетных мам, маці, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, маці-адзіночак і жанчын, якія аформілі апеку.

Звяртаючыся да калег-жанчын, Ганна Мікалаеўна падкрэсліла словы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі аб тым, што ў нашай краіне адным з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі з’яўляецца падтрымка маці. Яна сказала, што мама – самы галоўны чалавек у жыцці кожнага чалавека, бо менавіта з яе любові і клопату пачынаецца шчасце, і пажадала мамам здароўя, шчасця, згоды, дастатку і ўтульнасці – у дамах, поспехаў і новых дасягненняў – у працы.

На мерапрыемстве жанчынам уручылі падарункавыя сертыфікаты ад прафкама работнікаў. А агульная фатаграфія, зробленая падчас урачыстасці, доўгія гады будзе нагадваць аб клопаце кіраўніцтва БрДУ аб мамах.

Завяршыўся прыём міні-канцэртам, падрыхтаваным актывістамі студэнцкага клуба.

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: