Універсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці

Завяршыўся ўніверсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Публічная абарона-прэзентацыя творчых работ фіналістаў адбылася 21 красавіка 2016 года. Журы падвяло вынікі конкурсу.

Лепшай прызнана праца «Вялікая Перамога – у нашых сэрцах» – цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Вялікай Перамозе (аўтарскі калектыў кафедры журналістыкі: загадчык кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Скібіцкая Людміла Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Клундук Святлана Сяргееўна).

2 месца заняла праца «Я – студэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна!» – цыкл выхаваўчых мерапрыемстваў (аўтарскі калектыў кафедры псіхалогіі развіцця: кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Сінюк Дзіяна Эдвардаўна, старшы выкладчык Васільева Таццяна Валер’еўна, старшы выкладчык Гузюк Алена Андрэеўна).

3 месца падзялілі дзве метадычныя распрацоўкі: «Культурная спадчына беларускага народа ў кантэксце сусветнай музычна-мастацкай культуры» – цыкл музычных лекторыяў (аўтарскі калектыў кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі: намеснік дэкана па выхаваўчай працы псіхолага-педагагічнага факультэта, старшы выкладчык Козел Святлана Генадзьеўна, старшы выкладчык Клёніна Валерыя Віктараўна) і «Старт пакаленняў» – адкрыты ўніверсітэцкі фестываль сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў вышэйшай адукацыі г. Брэста (аўтарскі калектыў кафедры фізічнай культуры: загадчык кафедры, кандыдат педагагічных навук Дзямчук Таццяна Сяргееўна, выкладчык Засім Наталля Мікалаеўна).

Фіналісты конкурсу – аўтарскія калектывы лепшых метадычных распрацовак – былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, падрыхтаванымі рэктаратам і прафкамам работнікаў. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 29 красавіка 2016 года на пасяджэнні Рады ўніверсітэта.

Віншуем пераможцаў
і жадаем здароўя і творчых поспехаў у педагагічнай дзейнасці
ўсім удзельнікам конкурсу!

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: