Універсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці

Універсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці завяршыўся.

Публічная абарона-прэзентацыя творчых прац фіналістаў адбылася 16 красавіка 2019 года.

Па выніках конкурсу перамог аўтарскі калектыў кафедры рускай літаратуры і журналістыкі, які прэзентаваў комплекс мерапрыемстваў «Адкрыты Тыдзень журналістыкі»: Скібіцкая Людміла Васільеўна, загадчык кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, Клундук Святлана Сяргееўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, Смаль Валянцін Мікалаевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

II месца заняла метадычная распрацоўка фестывалю «Малая радзіма: наш выток і пачатак» (у межах Года малой радзімы), якую прадставіла Ляўчук Зінаіда Сцяпанаўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі.

Бронзавымі прызёрамі сталі дзве распрацоўкі: міні-праект «Выберы правільны шлях...» (аўтар – Чычурына Раіса Іванаўна, старшы выкладчык кафедры сацыяльнай працы) і пазнавальная гульня-падарожжа «Гартаючы кнігі жыццёвай старонкі...» (аўтар – Канцавая Галіна Міхайлаўна, загадчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт).

Усе фіналісты ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, падрыхтаванымі рэктаратам і прафкамам работнікаў. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 25 красавіка 2019 года на пасяджэнні Рады ўніверсітэта.

Віншуем пераможцаў
і жадаем прафесійных і творчых поспехаў у педагагічнай дзейнасці
ўсім удзельнікам конкурсу!

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: