Універсітэцкі конкурс эсэ «Псіхалогія ў маёй будучай прафесіі»

 У лістападзе-снежні 2014 года ва ўніверсітэце праходзіў конкурс эсэ «Псіхалогія ў маёй будучай прафесіі». Арганізатарам конкурсу выступіла кафедра псіхалогіі развіцця сацыяльна-педагагічнага факультэта. Асноўная мэта, якую ставілі перад сабой арганізатары - натхніць студэнтаў (у тым ліку тых, для якіх яна не з’яўляецца будучай прафесіяй) да вывучэння псіхалогіі, паказаць яе значэнне для іх будучай педагагічнай дзейнасці, спрыяць развіццю ў іх сацыяльна-асобасных і рэфлексіўных кампетэнцый.

У конкурсе эсэ прынялі ўдзел студэнты сацыяльна-педагагічнага, гістарычнага, фізіка-матэматычнага, філалагічнага факультэтаў, факультэта замежных моў і Пінскага каледжа. Працы на конкурс прадставілі студэнты педагагічных спецыяльнасцей, для якіх псіхалогія - ледзь ці не самы важны прадмет з цыклу агульнапрафесійных дысцыплін.

 На факультэцкім этапе вядучымі выкладчыкамі псіхалагічных дысцыплін на факультэтах былі адабраны лепшыя студэнцкія працы, якія ўдзельнічалі ў конкурсе на ўніверсітэцкім этапе. Журы пад кіраўніцтвам заг. кафедры псіхалогіі развіцця дацэнта В.Ю. Маскалюк вызначыла пераможцаў конкурсу эсэ.

 Вызначаны пераможцы конкурсу ў наступных намінацыях:

  • «За выразнасць і лагічнасць выкладу» - 1 месца: Пархуцік Алеся (факультэт замежных моў), 2 месца: Гаўрыленка Кірыл (гістарычны факультэт), Бялко Валянціна (сацыяльна-педагагічны факультэт), 3 месца: Кандрацюк Дар’я (сацыяльна-педагагічны факультэт).
  • «За глыбіню пранікнення ў тэму» - 1 месца: Галушка Артур (факультэт замежных моў).
  • «За натхненне» - 1 месца не атрымаў ніхто, 2 месца: Гузарэвіч Наталля (Пінскі каледж), 3 месца: Мішкевіч Дар’я (сацыяльна-педагагічны факультэт), Юсупава Арзыгуль (фізіка-матэматычны факультэт).
  • «Ёсць меркаванне» - 1 месца: Снітко Алег (факультэт замежных моў), 2 месца: Траццяк Вера, 3 месца: Аксёнава Анастасія (філалагічны факультэт), Манчук Ала (сацыяльна-педагагічны факультэт).

Пераможцы конкурсу эсэ ўзнагароджаны граматамі, ім таксама ўручаны зборнікі матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта».

Валітава І.Я.,  дацэнт кафедры псіхалогіі развіцця
сацыяльна-педагагічнага факультэта

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта